Як два палітвязні і жонка ўратавалі мяне ад бяды

Вечарам 23 лютага, у знакамітым раней Моршыне, мяне агарнула невыносная трывога. Патэлефанаваў жонцы, падзяліўся з ёю сваімі прадчуваннямі хуткай вайны. Сказаў яшчэ і пра тое, што ў Чарнігаў пакуль вяртацца не буду. Галя адказала, маўляў, як ты кінеш дом, усе рэчы, кнігі… Тады ж, адразу, у працяг тае размовы,  напісаўся вершык: Па трасерах рваных пульсуючых … Чытаць далей →

Сябрам

Каб вы толькі ведалі, колькі веры і моцы надаюць мне людзі, якія ва Украіне ствараюць пра беларусаў вершы, якім неабыякавы наш лёс. Нізка схіляюся перад імі. Не ўстрымаўся ды пераклаў на беларускую. Сябрам багряні квіти в волоссі. бузкові синці на шкірі. літо змінює осінь. білий. червоний. білий. під снігом – брунатні плями. твоє-не-твоє діло. у … Чытаць далей →

Я вірю!

Віслы людскія, Дняпры і Дунаі горам сплываюць, віруюць адчаем, ад Пшэмысля да Катавіцы і Вавы Гальфстрымам крывавым… Ракеты на голавы, бомбы і міны… Грыміць Україна, стаіць Україна, цэрквы гараць, але Бог ёсць у сэрцах, бітва за волю – да смерці! У пекле пажараў, у сажы і дыме – мая Україна, другая радзіма. Зламаем хрыбет ашалеламу … Чытаць далей →

Сяржук Сыс: «Праваабарона і творчасць для мяне павязаныя ў адно»

Калі шукаць Сяржука Сыса ў інтэрнэце па прозвішчы і імені, то першыя дзесяць спасылак будуць пра яго, як пра пісьменніка і паэта. Але журналістам ён вядомы найперш як праваабаронца. З праваабарончай дзейнасцю звязаная і яго вымушаная эміграцыя. Сяржуку Сысу 26 студзеня спаўняецца 60 гадоў. Мы размаўляем з ім, наколькі сумяшчальныя праваабарона і літаратура, пра мары … Чытаць далей →

«Ня ведаю таго, хто б сказаў: Больш не магу, сыходжу»

26 студзеня паэту, журналісту і праваабаронцу «Вясны» Сяргею Сысу споўнілася 60 год. Аднак свой юбілей ён адзначае не на Радзіме, бо празь перасьлед летась вымушана зьехаў зь Беларусі. У эміграцыі цяпер і іншыя «вясноўцы», аднак праваабарончая дзейнасьць працягваецца. Пра цяперашнюю працу праваабарончага цэнтру «Вясна» ва ўмовах, калі частка сябраў арганізацыі ў турме, а частка за … Чытаць далей →

Праваабаронец-вясновец Сяржук Сыс адзначае сваё 60-годдзе

Паэт, праваабаронец-вясновец Сяржук Сыс адзначае сваё 60-годдзе. Адзначае далёка ад дому, бо ў Беларусі ўлады наладзілі сапраўднае паляванне на праваабаронцаў. Юбіляра павіншаваў яго калега, паэт Алесь Аркуш: – Cяржук Сыс вучыўся ў гомельскім універсітэце, вучыўся разам з Алесем Бяляцкім і Анатолем Сысам і Эдуардам Акуліным. Са студэнцкіх гадоў ён далучыўся да беларушчыны і творчасці, а … Чытаць далей →

До нового ранку!

Прысвячаю Вользе Бражнік Пад час першай ранішняй кавы з “Кентам” і сэрцам бялюткім на пенцы барыстка інтымна шчабеча аб тым, што адна, а бацькі недзе згінулі ў Штатах. Скідаю даверліва маску, хачу даспадобы быць ёй, смуглатварай паненцы, якая нібыта ўкраінка, а я — беларус, у якога няма ані грошай, ні хаты… Шкадую, што кубачак кавы … Чытаць далей →

Выгнаннік

Перш чым таемна пакінуць Беларусь пасля ператрусаў і затрымання 14 ліпеня, я ўзважваў на шалях свайго абвостранага сумлення шмат рэчаў: ці магу я вырашыцца “на рывок”, улічваючы свой жахлівы ўзрост, як мне жыць далей без дакументаў, без рахункаў і банкаўскіх картак. І ў прынцыпе без грошай. Улічваў таксама пазіцыю шматлікіх апанентаў, маўляў, “здраднік, кінуў у … Чытаць далей →

Пятаю вясною

Сёлета ў сакавіку ў першы дзень па прыездзе пайшоў у вёску Нарач. Праўда, амаль усе тут называюць вёску Кабыльнікам. У Кабыльніку запытваюся ў мажнай кабеты: –  Як дабрацца да  могілак? – А які вам магільнік трэба, тут у нас іх шмат:  каталіцкія альбо праваслаўныя, ці можа габрэйскія? – Ну сучасныя, відаць, там дзе зараз хаваюць. … Чытаць далей →

#ПЭНгаворыць: паэт і журналіст Сяржук Сыс

Аж да мурашоў па скуры абурылі словы спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай аб тым, што “ўсе мы тут разам павінны правільна разумець тое, што адбываецца ў нашай краіне”.  Гэта такім чынам важнецкая яўна-не-ад-культуры чыноўніца скіроўвала прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі на правільны шлях. Такіх як я не запрашаюць на падобныя сустрэчы, але тое, што адбываецца … Чытаць далей →