Сяржук Сыс: Выхад з Пэн-цэнтру – праява слабасці

Каментуючы выхад з Беларускага ПЭН-цэнтру пісьменніка Юрыя Станкевіча для  Радыё “Свабода” і агучыўшы ўласную пазіцыю, я ведаў, што ня ўсім яна прыйдзецца даспадобы. Уласна кажучы, каментар мой не ў падтрымку палітыкі сучаснага кіраўніцтва ПЭНа, а ў рацыянальным падыходзе да ўзнікшай праблемы. Ну вось ёсць арганізацыя — Беларускі ПЭН-цэнтр. Нешта яна робіць, дзейнічае, мусіць выконвае свае статутныя абавязкі. Ня … Чытаць далей →

Словы пра Івана, які не пажадаў стаць сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі

Раніцай па завядзёнцы зазірнуў у адрыўны каляндарык “Родны край”: сёння, 19 сакавіка, — 80 год з дня нараджэння Івана Кірэйчыка, паэта, празаіка і публіцыста. Вырашыў з гэтае нагоды тое-сёе ўзгадаць. Знаёмства нашае з Іванам пачалося напрыканцы 80-тых, у рэдакцыі газеты “Гомельская праўда”, дзе я працаваў намеснікам адказнага, а на дабрачынных пачатках вёў “Літаратурную старонку”. Перыядычна заходзіў … Чытаць далей →

Вольга Шынкарэнка “Паміж Гомелем ды Мінскам…”: Творчасць Сержука Сыса

Выключна адораная літаратурнымі талентамі беларуская зямля. Толькі адно яе прыдняпроўскае радовішча дало сучаснай паэзіі палонніка вады, садоў і клёнаў, немітуслівага ў выбары творчых і жыццёвых прыярытэтаў Віктара Ярца, чуйнага да рэха журбы Віктара Стрыжака, асвечанага агнём паходняў па шляху да нацыянальных святыняў Анатоля Сыса ды яго цёзку па прозвішчы са стрэмкамі неспакою ў думках і … Чытаць далей →

Называйце рэчы сваімі імёнамі

Цяжка далося гэтае рашэньне. Упершыню за апошнія 8 год сёньня не пайду на Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш. Ня буду пісаць артыкулаў, ня буду фоткаць… І на тое ёсьць свае прычыны. “Дбаньне” дзяржавы пра культуру пераўзыйшло ўсе разумныя межы. Мінінфармацыі амаль “замачыла” кнігарню Логвінаў, а самога выдаўца на выставе не будзе па той прычыне, што ягоны … Чытаць далей →

Пра “Бібліятэчку Саюза пісьменнікаў Беларусі”

Зазірнуў учора ўвечары ў “Акадэмкнігу”. Пагартаў Багуміла Грабала, адклаў, бо не было з сабой шмат грошай. Азірнуўся і падыйшоў да вялізнай паліцы з надпісам “Распродаж!”. А там — роўненькія шэрагі брудна-зялёных тамішчаў “Бібліятэчкі Саюза пісьменнікаў Беларусі”. Каго там толькі няма! Шкада, што прозвішчаў ўсіх “пісьменнікаў” ня ведаю. Хіба што Мікалая Чаргінца, ды Сульянава… Ды справа … Чытаць далей →

«Краіна нязьдзейсьненых мараў»

Прэзэнтацыя кнігі эсэістыкі і нарысаў Юрыя Гуменюка «Краіна нязьдзейсьненых мараў», адбылася ў другую гадавіну ягонай трагічнай сьмерці, 19 студзеня 2015 года. У менскую кнігарню «ЛогвінаЎ» прыйшлі пісьменьнікі і літаратары, якія добра ведалі Юру, сябры, аднадумцы, прыхільнікі ягонай паэзіі: Юрась Пацюпа, Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Сяржук Сыс, Зьміцер Вішнёў, Серж Мінскевіч, Галіна Дубянецкая, Алесь Туровіч, Эдуард Акулін, … Чытаць далей →

Падарунак ад Патаранскага на Стары Новы год

Якраз на Стары Новы год, 14 студзеня, жонка мая Галіна Дубянецкая разам з Наталляй Кучмель наведалі Сяргея Патаранскага, якому, пасля страшэннай трагедыі, вельмі няўтульна без сяброў і знаёмых. Сам я выбрацца ня змог, бо даглядаў дачушку Станіславу, варыў вячэру, даводзіў да ладу кватэру. Галя прывезла ад Патаранскага падарунак – ягоную новую кнігу паэзіі “Аблічча кахання” … Чытаць далей →

Кароткія развагі над рукапісамі Анатоля Сыса

У апошні прыезд на радзіму Анатоля Сыса ў вёску Гарошкаў, у кастрычніку 2014 года, сястра паэта Тамара паказала некалькі рукапісных вершаў Анатоля. Я паспеў іх сфатаграфаваць, але толькі зараз знайшоўся час, каб разам з Алесем Бяляцкім уважліва расчытаць іх. Яны ўсе добра вядомыя аматарам Сысовай паэзіі. Першы з іх, верш “Вужака”, быў надрукаваны ў кнізе “Пан … Чытаць далей →

«Халоднае крыло Радзімы»: кніга, якая стваралася 30 год

Новая, пятая па ліку, кніга былога палітвязня, праваабаронцы і літаратара Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» была прэзентаваная 23 снежня на сядзібе БНФ. Выступы аўтара, вядомых пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў і палітыкаў, аздабляліся дыхтоўнымі мелодыямі дудара Вячкі. Напачатку свайго выступу Алесь Бяляцкі падзякаваў сваім калегам і сябрам, якія дапамагалі ствараць кнігу, расчытваць лісты з калоніі, адшукваць у … Чытаць далей →

Невядомыя вершы Анатоля Сыса

Публікуецца толькі частка знойдзенай пасля смерці паэта паэтычнай кнігі. Уступнае слова “Прарок свабоды і незалежнасці“ да публікацыі напісаў Алесь Бяляцкі. Ёсць горкая іронія ў тым, што пісаць пра невядомыя вершы Анатоля Сыса – майго сябра і геніяльнага беларускага паэта канца ХХ-га стагоддзя, які ў сваім жыцці найбольш цаніў свабоду, прыходзіцца седзячы ў камеры. Жалезныя дзверы … Чытаць далей →