“Толік, прыйшоў ганарар з рэдакцыі газеты “Камуніст Палесся”

За пяць год без Анатоля Сыса у перыёдыцы з’явілася нямала публікацый пра творчасць няўрымслівага і таленавітага паэта-пасіянарыя, адшуканыя і вернутыя чытачу дзесяткі ягоных твораў, выйшла кніга выбраных вершаў “Алаіза” і вершаў-прысвячэнняў паэту “Ягамосць”. Завяршаецца вялікая праца над падрабязнай бібліяграфіяй з каментарыямі твораў Анатоля.  На чарзе – кніга ўспамінаў пра паэта, зборнік ягоных артыкулаў.  Дагэтуль па-за … Чытаць далей →

Ад Анатоля Сыса да Толіка Ганарара

У студэнцтве паэт Анатоль Сыс любіў пісаць пародыі. Час быў гэткі, парадыйны… Напрыканцы сямідзесятых гадоў жанр літаратурнай пародыі быў досыць папулярным сярод паэтаў. Асабліва сярод тых, якія толькі спрабавалі ўзбіцца на ўласную творчую славу. Ды і  атачэнне ў Сыса было адпаведнае: у тыя гады ў Гомельскім універсітэце пародыі гучалі  досыць часта: фантанаваў пародыямі Анатоль Зэкаў, … Чытаць далей →

Як высялялі Алега Бембеля (дакумент)

У старых архівах знайшлося ўнікальнае сведчанне расправы над Алегам Бембелем – высяленне яго з бацькавай майтэрні ў 1994 годзе. Бембель, Зьніч, інак Мікалай, манах Іаан… Пасля выхаду ў Лондане кнігі «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» Алег Бембель быў рэпрэсаваны: выключаны з КПСС (1986) і звольнены з Інстытуту філасофіі і права; аддзел эстэтыкі і псіхалогіі, дзе … Чытаць далей →

Артур Клінаў: “ Warum nicht, канешне, магу”

У Горадзе Сонца шчыраваў лівень… Каб дзесьці схавацца ад ляскатаньня па целе буйных, што дасьпелы гарох, кропляў, я імкліва ўварваўся ва ўтульнае ўлоньне “Акадэмкнігі”. Відаць, выгляд у мяне быў ня надта каб будзёны, бо адразу некалькі прадавачак зірнулі ў мой бок запытальна. Крыху разгубіўшыся я адказаў на іх нямы запыт: “Мне… Клінава Артура. “Горад Сонца”. … Чытаць далей →

Экскурсія па гомельскім “Палацы”

Да шэрагу літаратурных альманахаў, якія апошнім часам былі выдадзеныя ў абласных цэнтрах, нарэшце далучыўся і Гомельскі. Напачатку гэтага года выйшаў у свет першы нумар (каб не апошні!) літаратурнага альманаха Гомельскага абласнога аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў “Палац”.  На старонках зборніка прадстаўленыя проза, паэзія, творчая спадчына, гістарычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы, прысвечаныя мінуламу і сучаснасці Гомельскага краю. Па … Чытаць далей →

VIVA LA POEZIA!

Гэты тэкст – цікавага мастака і паэта Аляксея Ляпіна. Я толькі пераклаў яго на беларускую мову і, схіляючы галаву, падпісваюся пад гэтам цалкам. Шум дажджу — паэзія. Узыход Сонца — паэзія. Каханне — паэзія. Смерць — паэзія. Я вось думаю, колькі пачвараў можа быць схавана ў паэце? Хто ён, паэт? Навошта ён, паэт? Чаму ён … Чытаць далей →

”Мы ва ўспамінах ажывем не раз”

21 жніўня 2010 года ва Украіне адзначалася 85-годдзе з дня смерці таленавітага пісьменніка, сатырыка і публіцыста Восіпа Макавея (1867–1925), творчасць якога доўгі час была незаслужана паўзабытая. Адзіная ягоная кніга «пры Саветах» «Вибрані твори» выйшла ў 1954 годзе. Між тым ён падтрымліваў цесныя кантакты з Іванам Франко і Лесяй Украінкай, пісаў сатырычныя фельетоны і гумарыстычныя навелы, … Чытаць далей →

Алесь Бяляцкі: Халоднае крыло над маладымі галовамі

Згадваю найбольш вострыя моманты ў маім жыцці. Іх набралася даволі нямала, калі я мог апынуцца ці апынаўся за кратамі. Некаторыя з іх былі звязаны з падзеямі, якія ўжо сталіся значнымі ці менш значнымі вехамі нашай гісторыі, а некаторыя засталіся, адно, памяткамі майго жыцця. Я не магу зараз паглядзець адпаведных дакументаў, пагартаць перыёдыку даінтэрнэтаўскай пары ці, … Чытаць далей →

“Чилим” застаўся ў Расіі

У 2012 годзе мяне запрасілі на IV міжнародны паэтычны фестываль «Поющие письмена» ў Цвер. Назбіраў хуценька там-сям перакладаў сваіх вершаў на рускую мову, ды выдаў за тыдзень да паездкі гэткую кніжачку “Чилим» накладам 50 асобнікаў. Вокладка атрымалася кандовая. Аднак на тыльнай яе старонцы змясціў адзіны свой верш, напісаны па-расейску, прычым гадзіны за паўтары. Ён прыйшоўся … Чытаць далей →

Мікола Купава: “Ставілася задача на знішчэнне беларускай нацыі наогул”

І вось прайшло 500 год. Гэтая лічба зараз падаецца ў нечым магічнай. Прайшло столькі часу – гэта ж не адзін дзень – а мы памятаем, паколькі за гэтай перамогай стаіць моц народа, беларускай нацыі, ягоная вялікая культура. Бо на той час быў у нас і Скарына, і ствараўся Статут ВКЛ. Мы павінны гэтым ганарыцца і … Чытаць далей →