Жанчына і дождж

  Мой самы ўлюбёны верш, нечакана створаны гэтым летам. Можа мне не хапае цяпла?   Мокне сумны залатарнік пад дажджамі і сцяжына То схаваецца ў падлеску, то вужакаю заўецца… За дажджамі, за лясамі, недзе там ня спіць жанчына; Я здалёк яе бяссонне адчуваю хворым сэрцам.   Покуль сонца прадзярэцца скрозь упартую аблогу, Невядомая, чужая, будзе мроіць … Чытаць далей →

Знайшоўся верш..

Здараецца, што ў паперах альбо старых блакнотах знаходзяцца ўласныя вершаваныя радкі, пра якія ты зусім не памятаеш. А часам, здаецца, што гэта і не твой верш. І толькі здымак дапамог мне вызначыць, што гэтыя радкі былі напісаныя менавіта маёй рукою. ТАПОЛІ Спілавалі юнацтва маё, спілавалі таполі… Толькі пні з-пад асфальту ды страшкія сны. Гэта, ведаеш, … Чытаць далей →

Хроніка халоднага мола

Цыкл вершаў, створаны пад час знаходжання ў творчым адпачынку ў Міжнародным доме пісьменнікаў і перакладчыкаў ў Вентспілсе (Латвія) з 1 па 16 сакавіка 2016 года. Я скраў вясну Я скраў вясну. Схаваў пад грудзі. Я звёз вясну цішком да мора. Цяпер карайце мяне, людзі, Вядзіце хоць да пракурора. Памежнік рэчы трос, халера, І нават вынюхаў … Чытаць далей →

Сусветны дзень паэзіі з хрысціянскімі дэмакратамі

28 сакавіка зайшоў на паэтычны вечар, які ладзілі хрысціянскія дэмакраты. Ён быў прымеркаваны да сусветнага Дня паэзіі. Вядучая, Галіна Каржанеўская, згадала імя Марыі Баравік (Глыбокае) і Маргарыты Тарайкевіч і адзначыла, што эсэістыка Паўла Севярынца па стылю і духу вельмі падобная на паэзію. Вершы чыталі Наталля Бордак, Алесь Спіцын, Зміцер Захарэвіч, Ніна Лістота.  Нечакана запрасілі выступіць … Чытаць далей →

Зварот да Найсвяцейшага Экзарха Паўла

Ты не поп, а – Герастрат, Калі Мінск руйнуеш… Асадзі хутчэй назад, Павел, ці ня чуеш? Можа змёрз ты, мо прамок, Мо ў палацах мулка… Хочаш шчэ адзін дамок На сталічных вулках? Дзюрку будзеш мець,– не сыр, Бо не стаць славутым: Не хадзі ў наш манастыр Са сваім статутам. Лепей у Карагандзе Набудуй харомаў, Там … Чытаць далей →

Чырвоная Злака і сіняя Злака

Даўно нешта такога вось не пісалася, і раптам дзіўная рэч — атрымалася. Прачытаю яго на шаманскай імпрэзе «КАРАМБА» 19 лютага ў «Галіяфах». Да Дня беларускай мовы. Чырвоная Злака і сіняя Злака Начныя пульсары – таемныя знакі: Чырвоная Злака і сіняя Злака. Куляюцца злосныя Злакі па столі, Нібыта занадта было алкаголю.   На трэцім паверсе шалее сабака, – … Чытаць далей →

БО

  Са сьветлым пачуцьцём зьбіраюся сёньня ў Траецкае, на сьвята адкрыцьця кнігарні “Галіяфы”.  Кнігарню зачынялі-зачынялі, а яна нечакана паўстала з попелу. Будзе дзе бавіць час, стаміўшыся блукаць крывымі вулкамі. Бо…                БО Бадзяцца крывымі вулкамі Мястэчка забытага Богам Нязбытная зараз раскоша Бо Ніколі ня ўведаеш пэўна Хто цябе там перастрэне Куды цябе выведзе цень Бо … Чытаць далей →

“Паходны марш”, скалечаны цэнзурай

У адным з маіх вайсковых лістоў 1982 года, адрасаванаму Алесю Бяляцкаму, быў укладзены вершаваны тэкст. Днямі Алесь даў пачытаць тыя старыя лісты і я звярнуў увагу на тое што часткі радкоў не хапае. “Навошта ты парэзаў верш?” – пытаюся ў Бяляцкага. “Не, я не чапаў, так яно і прыйшло па пошце”. Глянуў я іншыя лісты. … Чытаць далей →

Прыйдзе нехта новы

Пад гарой, у чэзлым лазняку Звыкла прахрыпіць груган малітву, Шугане кудысьці за раку Ці на баль паганскі, ці на бітву. Пад гарой ільюцца туманы, – Хутаюць Дняпро халодным пледам… Брохне сом, вярнуўшыся з вайны З маладым нахрапістым суседам. На гары – бярозы на вятры, На гары – вясковая гамонка, Там гырчаць на пеўняў трактары, Дварнякі … Чытаць далей →

Патаемнае

Пакуль скачу нібы той заяц, Пакуль не вызнаю вайну… “Сябры” рупліва заганяюць Іржавы цьвік маны ў труну. Я добра чую шэпт зьмяіны І гучны ляскат малатка… Лупіце, што ж, са мной — радзіма, Матуля, жонка і дачка. Кастрычнік, 2015.