Травяны сон

Удзірванець, суцішыцца ў траве, Суздром пазбыцца зла, пачуццяў, словаў… Завекаваць і верыць: нехта пазаве Мяне скрозь дзёран прарасці нанова. З малітваю да травяных багоў, Праз карані, бадылле і атаву, З палону кучаравых мурагоў Паўстану зноў спагадным і ласкавым. 2017.

Над Беларуссю бясхмарнае неба

Перадгісторыя верша. Амаль цалкам гэты сюжэт  прысніўся ўвосень, на Лысай Гары. Рэальна: Заслаўе і вялізныя выбухі над Мінскам… Соннік кажа, што калі прыснілася бамбёжка, значыць, падсвядома вы адчуваеце, што хутка адбудуцца нейкія неардынарныя падзеі.   Грукат абцасаў, рушаць калоны Шыхтам ірваным, без зуху і спеваў, Рэха каманды гучыць манатонна: “Левай… левай… левай…”   На Налібокі вужакай … Чытаць далей →

Два сярпы ды іншыя вершы

Адсвяткаваў свае 55 год, як кажуць — «два сярпы». На гэтую тэму напісаўся вось гэты верш. Ну і сябры нешта таксама дадалі. Няхай застаецца тут. ДВА СЯРПЫ Сярпы за плячыма – яшчэ не прычына Няўмольны зыход планаваць… Яшчэ ёсць найлепшая ў свеце жанчына, Што ўмее караць і кахаць.   Яшчэ засталіся пякучыя словы Нянавісці і … Чытаць далей →

Шэры чалавек

Шэры ранак зубы шчэрыць, З-за фіранкавых павек. Ходзіць шэры па кватэры, Шараговы чалавек… Шуснуць з дому ціха ў шэрань, У цямрэчу дрэў старых, Шэры шалік, швэдар шэры… Як і не было тут іх. 2017.© Фота Уладзіміра Кулічэнка, www.sergiev.ru

Галіна Дубянецкая. Мазаіка над безданню

Чарговая суперская знаходка! Корпаючыся ў асабістым архіве ўчора адшукаў верш Галі Дубянецкай. Аўтарка пра яго ўжо нават і не памятае. Гэты верш нават і не друкаваўся ніводнага разу. Тут — першая публікацыя. Чытайце. Мазаіка над безданню Мы заварожаны размовай як старадаўнім рытуалам Мы заварожаны размовай як улюбёнаю гульнёй І зноў такое адчуванне бы са знаёмага крышталю – … Чытаць далей →

Дыбільныя вершыкі: Тартак

Як закарціць табе бяз меры Мяне памацаць хоць за што — Хутчэй вылузвайся за дзьверы, Ды не забудзь пра паліто… Не ў Божым храме і не ў краме: Мяне ты схопіш за руку; Шукай мяне на пілараме, альбо інакш – на тартаку… Там пахне лесам, дрэвам, стружкай, Смуродам танных цыгарэт, Там хлопцам робіць папялушка, Шыкоўны … Чытаць далей →

На старым Заслаўскім тракце

                                Нібы змораныя сонцам беспрытульныя сабакі – На старым Заслаўскім тракце паваліліся асіны… Ім віхуры-завірухі ды дажджы даліся ў знакі, Ім маланкі пасмалілі заліхвацкія чупрыны…   Мутнай восеньскай крывёю набрынялая лістота Валацугаў падарожных яркай барвай спакушае. Тут шукаць цяпер дарэмна … Чытаць далей →

Жанчына і дождж

  Мой самы ўлюбёны верш, нечакана створаны гэтым летам. Можа мне не хапае цяпла?   Мокне сумны залатарнік пад дажджамі і сцяжына То схаваецца ў падлеску, то вужакаю заўецца… За дажджамі, за лясамі, недзе там ня спіць жанчына; Я здалёк яе бяссонне адчуваю хворым сэрцам.   Покуль сонца прадзярэцца скрозь упартую аблогу, Невядомая, чужая, будзе мроіць … Чытаць далей →

Знайшоўся верш..

Здараецца, што ў паперах альбо старых блакнотах знаходзяцца ўласныя вершаваныя радкі, пра якія ты зусім не памятаеш. А часам, здаецца, што гэта і не твой верш. І толькі здымак дапамог мне вызначыць, што гэтыя радкі былі напісаныя менавіта маёй рукою. ТАПОЛІ Спілавалі юнацтва маё, спілавалі таполі… Толькі пні з-пад асфальту ды страшкія сны. Гэта, ведаеш, … Чытаць далей →

Хроніка халоднага мола

Цыкл вершаў, створаны пад час знаходжання ў творчым адпачынку ў Міжнародным доме пісьменнікаў і перакладчыкаў ў Вентспілсе (Латвія) з 1 па 16 сакавіка 2016 года. Я скраў вясну Я скраў вясну. Схаваў пад грудзі. Я звёз вясну цішком да мора. Цяпер карайце мяне, людзі, Вядзіце хоць да пракурора. Памежнік рэчы трос, халера, І нават вынюхаў … Чытаць далей →