Сяржук Сыс – Валянціну Стэфановічу: «Ганаруся табой, тваёй воляй і характарам»

З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць … Чытаць далей →

Сувалкі, Пятлюра, помнікі

На праваслаўных могілках у Сувалках, адразу за царквой, знаходзяцца магілы ўкраінскіх салдат з падраздзяленняў Пятлюры, якія ваявалі на польскім баку ў 1920 годзе, у вайне з бальшавікамі. Туды мы неяк заблукалі з чароўнай кабетай — Уршуляй Шубздай. Я зацікавіўся пахаваннямі, на якіх і надпісаў практычна не захавалася. А вось што высветліў. І гэта нешта мяне … Чытаць далей →

Сувалкі, Чорная Ганча і жыццё

Чорная Ганча – вельмі дзіўная і загадкавая рака. Рака туманоў, трывожных пераменаў, нечаканых пастак і перашкод, але найперш яна – рэчка кахання. Блукаць па берагах Чорнай Ганчы – найвышэйшая асалода ў час, калі жаданняў ужо засталося вельмі мала. Я пазнаёміўся з ёй летась у Сувалках, дзе яна ўціснутая ў акультураныя берагі, закаваная ў кайданкі шлюзаў … Чытаць далей →

Прымірэнне

То была Боская ўзнагарода, найлепшае, якую меў і зведаў у сваім вірлівым і багатым на падзеі жыцці. Гэта я зберагу некранутым і схаваным у сваім сэрцы. Разумею, што нічога не было ў мяне раней нават блізка на падобнае. “Бо мы крыху ё”, — напісала яна. Ілюзія датычнасці На дзіду тэлевежы ў Каралінішках штоноч нанізваю імжыстыя … Чытаць далей →

Сувалкі, Мілаш і Уршуля

Напрыканцы верасня мінулага года некалькі аблашчаных сонечнымі промнямі дзён правёў у Сувалках. Не адзін. З найпрыгажэйшай жанчынай на ўсё Падляшша. Раніцай, каб зберагчы сон каханай, ціхутка выбіраўся з гатэлю на вуліцы Касцюшкі і разгублена блукаў па ціхаму восеньскаму  мястэчку. Уздоўж Касцюшкі размешчана процьма розных адрэстаўраваных архітэктурных славутасцяў: дом Канапніцкай, дом сям’і Нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша, … Чытаць далей →

Уля, няма ў мяне вершаў пра Вільню!

Невялікая падборка вершаў, прысвечаных таямнічай Уршулі. Пісалася пераважна ў восеньскай Вільні ў 2022 годзе. Першы верш падборкі перакладзены на некалькі еўрапейскіх моў — англійскую, гішпанскую, фінскую і іншыя. Уля, няма ў мяне вершаў пра Вільню! Блякне ўсё навокал, выцьвітае… Аж да бела-чорнага радна… Млосна мне ў чужынскім гэтым краі, Дзе за мной як цень – … Чытаць далей →

Слівы

Верш з «Віленскага цыклу», які быў напісаны 30 жніўня 2022 года Недзе, у краі нялюбым, і месцы страшна чужым, Дзе ўчынкі, пачуцці і словы – лазовы гаркавы дым, Хварэў і канаў пакутліва, угрузнуўшы ў болю друз, Не прывід, не цень крывая – просты, як смерць, беларус… Па-вычварэнску скуголіў, аб літасці неба прасіў, А з неба … Чытаць далей →

Юбілей за кратамі. Алесю Бяляцкаму – 60. Сяржук Сыс распавядае пра сябра і калегу

З 14 ліпеня 2021 года, вось ужо год і больш як два месяцы, улады Беларусі без якога-кольвек суду ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага за кратамі, у тым самым Пішчалаўскім замку – старой турме на цяперашняй вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя класік беларускай літаратуры Якуб Колас, зняволены расійскімі жандарамі, мусіў пісаць сваю паэму … Чытаць далей →

“Алесевы вочы сказалі мне пра многае”

Праваабаронца і пісьменнік Сяржук Сыс – адзін з тых, да каго ранкам 14 ліпеня 2021 года завіталі з ператрусам сілавікі па “справе “Вясны”, Сяржука затрымалі, а праз двое сутак выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Сёння ён узгадвае свае мімалётныя сустрэчы з калегамі і сябрамі ў тыя дні, якія адбываліся і ў калідорах Следчага камітэту, і … Чытаць далей →

«Беларусь дэмакратызуецца пасьля перамогі Ўкраіны і паразы хворага расейскага мядзьведзя»

Нашым госьцем сёньня паэт і праваабаронца Сяржук Сыс. Аўтар кніг вершаў «Стрэмка» (2011) і «Павук» (2014), сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і праваабарончага цэнтру «Вясна», афіцыйна зьліквідаваных уладамі. Празь перасьлед быў змушаны пакінуць Беларусь. Мы гаворым зь Сержуком Сысам пра ўцякацкі шлях, вайну ва Ўкраіне і пляны на вяртаньне дадому. — Для пачатку давайце ўдакладнім, калі і чаму вы зьехалі з Беларусі? … Чытаць далей →