“Жоўты мост” ды іншыя алюзіі

Назбіралася шмат новых вершаў, тэкстаў, перакладаў… Ужо блытаюся ва ўсім гэтым. Ужо яно замінае думаць далей. То трэба патроху пазбаўляцца ад гэтай важкай ношкі, каб крочыць далей весялей. Ніжэй – апошняе паэтычнае, віленскае. Жоўты мост (Geltonasis tiltas)                                 Дзмітрыю Строцаву … Чытаць далей →

За частаколам. Дзённік звычайнага псіха

Завяршыў працу над новай аповесцю “За частаколам” ў стылі нон-фікшн. Канструкцыя – простая, у выглядзе дзённіка. Аднак пастараўся даць уяўленне пра псіхіятрычную дапамогу ў розных краінах, пра розныя псіхічныя засмучэнні, працу лекараў і свае ўласныя адчуванні. Зараз чакаю адказу ад выдаўца. …Гэты віленскі шпіталь добра апісаны ў рамане Юргіса Кунчынаса “Туўла”, што дадавала нейкай інтрыгі … Чытаць далей →

Магдалена Шпунар: “Буду крычаць вершам”

Даўно прыглядаўся да вершаў цікавай для мяне польскай паэткі Магдалены Шпунар. Хаця большую вядомасць, на маю думку, яна мае ў сацыялогіі, з’яўляецца аўтаркай больш за 180 навуковых публікацый, манаграфій і розных там даследаванняў. У яе столькі цікавых сацыялагічных тэм! Вось зараз спрабую ўцяміць яе меркаванні наконт сучасных адносінаў грамадства да эмоцый. “Шпунар звяртае ўвагу на … Чытаць далей →

«Дзёньнікі ўцёкаў зь Беларусі»

Паэт і праваабаронца Сяржук Сыс выдаў кнігу вершаў аб тым, як праз Украіну дабіраўся да Літвы Кніга вершаў «DOM» выйшла ў лёнданскім выдавецтве «Скарына» ў пачатку студзеня. Сабраныя ў ёй вершы Сыс пісаў з 2021 году, калі мусіў уцячы зь Беларусі і праз Расею, Украіну, Польшчу і Нямеччыну дабіраўся да Літвы, дзе цяпер і жыве. … Чытаць далей →

Сяргей Сыс: «Дом – гэта там, дзе мне добра з людзьмі»

Сяргей Сыс, праваабаронца “Вясны” і паэт, які паходзіць з Рэчыцкага раёну, у 2021 годзе быў вымушаны бегчы з Беларусі ад пераследу. У гутарцы са «Штоднём» ён распавядае пра шлях уцякацтва, сваю новую кнігу вершаў і тое, што для яго сёння дом. Раскажыце пра свой шлях ад’езду з Беларусі, з чым ён быў звязаны, і як … Чытаць далей →

“DOM” Сяржука Сыса: паэтычная хроніка беларускага выгнанніка

Гутарка Евы Бардзілоўскай з паэтам і праваабаронцам Сяржуком Сысом пра ягоную новую кнігу і падзеі, якія перажыў аўтар пад час яе напісання. – Размаўляем пра кнігу вершаў “DOM”, якую Сяржук выдаў у выдавецтве “Скарына”. Назву кнігі аўтар піша лацінкай. Чаму так? –  Не думаў, што гэтае пытанне будзе шмат каго хваляваць, але нават выдаўцы запытваліся, ці … Чытаць далей →

Паэт Сяржук Сыс пра сваю новую кнігу «Dом»: атрымаўся паэтычны партрэт рэчаіснасці, у якой я быў

У лонданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая кніга беларускага паэта Сяржука Сыса «Dом. Паэзія выгнання 2021-2023». Пра тое, што ўвайшло ў зборнік і як стваралася кніга распавядае аўтар. Кніга  пісалася апошнія тры гады ў розных краінах, у розных месцах. І таму, калі я канцэптуальна ствараў гэтую кнігу паэзіі, я стараўся наўмысна пазначаць і даты, і … Чытаць далей →

«Раман у дваццатым калене, выходзь!»

У трэцюю гадавіну гібелі Рамана Бандарэнкі, да якой спрычыніліся лукашысты, праваабаронца і пісьменнік Сяргей Сыс падзяліўся з «Вясной» успамінамі аб пратэстах на “Плошчы перамен”, а таксама ўражаннямі пра ўсеагульны ўздым восенню 2020 года. Каб болей зразумець феномен “Плошчы перамен”, якая раптам з’явілася ў адным з двароў на скрыжаванні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракту ў Мінску, … Чытаць далей →

“Бывай, нямытая Расія!”

Патроху рухаюцца справы з аўтабіяграфічнай аповесцю “Пералёт-трава”. Дзіўна, але яна пішацца наадварот: з апошняга раздзела да першага. Такім чынам, да “Чорнага пледа” дадаю новую частку: “Бывай, нямытая Расія!” У ціхай ранішняй вадзе, быццам у крывым люстэрку, складаліся ў пазлы, крышыліся-вычвараліся, адлюстраванні шматлікіх смаленскіх храмаў і сцены тутэйшага крамля. Яшчэ прахалодна, але ўжо стаю басанож у … Чытаць далей →

Чорны Плед

Урывак з аповесці «Перакаці-поле». Усё, што засталося ў мяне ад ранейшага жыцця – чорны плед. 180 на 200 сантымераў сінтэтычнага ілюзорнага цяпла. Гэтым пледам нядаўна ратавала мяне ад начнога лютаўскага марозу маладая нігерыйка Зэмба, убачыўшы скурчаную постаць пад плотам на украінска-польскім памежным пераходзе ў Шэгінях. Дагэтуль памятаю, як уначы, пры месяцовым святле, ярка свяціліся бялкі … Чытаць далей →