“Жоўты мост” ды іншыя алюзіі

Назбіралася шмат новых вершаў, тэкстаў, перакладаў… Ужо блытаюся ва ўсім гэтым. Ужо яно замінае думаць далей. То трэба патроху пазбаўляцца ад гэтай важкай ношкі, каб крочыць далей весялей. Ніжэй – апошняе паэтычнае, віленскае. Жоўты мост (Geltonasis tiltas)                                 Дзмітрыю Строцаву … Чытаць далей →

“DOM” Сяржука Сыса: паэтычная хроніка беларускага выгнанніка

Гутарка Евы Бардзілоўскай з паэтам і праваабаронцам Сяржуком Сысом пра ягоную новую кнігу і падзеі, якія перажыў аўтар пад час яе напісання. – Размаўляем пра кнігу вершаў “DOM”, якую Сяржук выдаў у выдавецтве “Скарына”. Назву кнігі аўтар піша лацінкай. Чаму так? –  Не думаў, што гэтае пытанне будзе шмат каго хваляваць, але нават выдаўцы запытваліся, ці … Чытаць далей →

Паэт Сяржук Сыс пра сваю новую кнігу «Dом»: атрымаўся паэтычны партрэт рэчаіснасці, у якой я быў

У лонданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая кніга беларускага паэта Сяржука Сыса «Dом. Паэзія выгнання 2021-2023». Пра тое, што ўвайшло ў зборнік і як стваралася кніга распавядае аўтар. Кніга  пісалася апошнія тры гады ў розных краінах, у розных месцах. І таму, калі я канцэптуальна ствараў гэтую кнігу паэзіі, я стараўся наўмысна пазначаць і даты, і … Чытаць далей →

“Бывай, нямытая Расія!”

Патроху рухаюцца справы з аўтабіяграфічнай аповесцю “Пералёт-трава”. Дзіўна, але яна пішацца наадварот: з апошняга раздзела да першага. Такім чынам, да “Чорнага пледа” дадаю новую частку: “Бывай, нямытая Расія!” У ціхай ранішняй вадзе, быццам у крывым люстэрку, складаліся ў пазлы, крышыліся-вычвараліся, адлюстраванні шматлікіх смаленскіх храмаў і сцены тутэйшага крамля. Яшчэ прахалодна, але ўжо стаю басанож у … Чытаць далей →

Чорны Плед

Урывак з аповесці «Перакаці-поле». Усё, што засталося ў мяне ад ранейшага жыцця – чорны плед. 180 на 200 сантымераў сінтэтычнага ілюзорнага цяпла. Гэтым пледам нядаўна ратавала мяне ад начнога лютаўскага марозу маладая нігерыйка Зэмба, убачыўшы скурчаную постаць пад плотам на украінска-польскім памежным пераходзе ў Шэгінях. Дагэтуль памятаю, як уначы, пры месяцовым святле, ярка свяціліся бялкі … Чытаць далей →

Сяржук Сыс пра смерць Алеся Пушкіна: у такім стане да лекараў звярнуліся наўмысна – каб не дажыў

Праваабаронца «Вясны», сябар Алеся Пушкіна, паэт і журналіст Сяржук Сыс пракаментаваў навіну пра смерць мастака. — Праваабаронцам стала вядома пра трагічную смерць вядомага беларускага мастака, аўтара шматлікіх палітычных і грамадзянскіх перформансаў Алеся Пушкіна. Гэта асоба, якая была звязаная з праваабарончым рухам. Ён удзельнічаў у розных акцыях, падтрымліваў праваабарончыя ініцыятывы. І вельмі трагічная гэтая сітуацыя, пра … Чытаць далей →

Дачакайся, родная, мяне…

Верш прысвячаю мілай матулі, якая сумуе па сваім сыне. А ён не можа пабачыцца Мама, мама, кажуць, дактарыЧасам не вылазяць з нашай хаты,Дачакайся сына, не згары,Ён жа ані ў чым не вінаваты. Дачакайся, родная, мянеІ прабач, што зараз не вярнуся.Веру, што выгнання час міне,Яшчэ будзе вольна ў Беларусі. Нашыя бярозкі і дубокМоцы хай даюць табе … Чытаць далей →

Пісьменніцтва — занятак мазахіста

Інтэрв’ю Уршулі Шубзды з Сяржуком Сысом На адным літаратурным форуме нехта параўнаў гэтае рамяство да дрэннага сексу. Пачынаеш зноў і зноў, і кожны раз абяцаеш сабе, што сёння будзе лепшая ноч, але зноў сябе расчароўваеш. Магчыма няма другога хобі, якое было б такім пакутлівым і супярэчлівым, але некаторыя яго выбіраюць. Літаратурная рэпутацыя стваралася на сумеснай працы … Чытаць далей →

Рэчыцкая зямля славутая менавіта тым, што гэта радзіма Анатоля Сыса

У вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна чацвёрты год не праводзіцца свята паэзіі, якое раней ладзілася ў гонар паэта Анатоля Сыса. Спрычыніліся да гэтага рэпрэсіі, у выніку якіх многія творцы вымушаныя былі з’ехаць з краіны. Пра Анатоля Сыса шчыра ўзгадвае паэт Сяргей Сыс у гутарцы з Юліяй Сівец. РР: Як вы думаеце, шмат згубіла Беларусь, што вось … Чытаць далей →

Прымірэнне

То была Боская ўзнагарода, найлепшае, якую меў і зведаў у сваім вірлівым і багатым на падзеі жыцці. Гэта я зберагу некранутым і схаваным у сваім сэрцы. Разумею, што нічога не было ў мяне раней нават блізка на падобнае. “Бо мы крыху ё”, — напісала яна. Ілюзія датычнасці На дзіду тэлевежы ў Каралінішках штоноч нанізваю імжыстыя … Чытаць далей →