Беласток

Адзінае месца на сьвеце, дзе я адчуваю сябе дома – Беласток. Не ведаю, адкуль такое адчуванне, але вось натхніўся і верш нават прысвяціў гэтаму гораду. Ён, дарэчы быў надрукаваны ў беластоцкай “Ніве”, ды і ў “Нашай ніве”, ды і шмат у якіх іншых газетах.   У гарадах блукаў далёкіх, Губляўся ў скопішчы людзей, І толькі … Чытаць далей →

Вічно-закохана

Вельмі кранальны верш на украінскай мове неяк патрапіўся мне ў livejournal. Яго аўтар вядомы мне пад імем vichno-zakohana. Яшчэ магу здагадвацца, што жыве яна ў Львове, ці недзе непадалёку. Ды і няважна гэта. Галоўна, што захацелася перакласці гэты верш па-беларуску. Што я і зарабіў. *** Жанчына праз вуліцу доўга чакае зялёнае Пачуцці як і парфумы … Чытаць далей →

Сяржук Сыс па-украінску

Гэтая невялікая падборка перакладаў маіх вершаў на ўкраінскую мову няхай будзе сімвалічным знакам удзячнасці маім дарагім сябрам з Украіны, якім няпроста зараз даводзіцца там, дома. У падборцы — розныя аўтары перакладу, сівыя і маладзенькія, розныя творы, славутыя і малавядомыя, розныя часы майго дзіўнага жыцця… *** Не вертається постріл і слово… А жінки, що кохалися з … Чытаць далей →

Бацькавыя гусі

Ловіць татка плотак на Дняпры, Мамка гулянятам ладзіць клетух… На глухім стаіўшыся двары, Я на смак каштую цыгарэту. Бацька п’е з суседзямі віно, Варыць мама сьціплую вячэру… Першы раз дзявоцкія ў кіно Грудзі да рукі сваёй прымераў. Цягнуць гусі тату з-пад гары, А мяне ў жыцьцё зьбірае маці… Шмат гадоў адсьнежыць, адгарыць – Госьцем я … Чытаць далей →

Смаленск

Як выпраўляюся ў паход – заўжды, па-джэнтэльменску, сваю экспансію на Ўсход спыняю на Смаленску. Ля сценаў велічных крамля палохаю  смалянаў: “Віват, крывіцкая зямля, Край кніжніка Рамана!” Даруйце гэтакі імпэт, – Хаця, чаго дзівіцца! Не таямніца, не сакрэт: “Смаленск – мая сталіца”. Тут мой Дняпро і сем халмоў, Царква на Гарадзянцы… Вось тут бы жыць, ды … Чытаць далей →

“Стрэмка”

Кніга паэзіі “Стрэмка” ўбачыла свет у 2011 годзе ў серыі “Кнігарня пісьменніка”. У анатацыі да кнігі гаворыцца: “Паэзія Сержука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара”. … Чытаць далей →

Алесю Бяляцкаму

Верш быў напісаны 24 чэрвеня 2014 года на эмацыйным уздыме, калі з турмы пасьля амаль трохгадовага зняволення нечакана быў вызвалены мой сябар Алесь Бяляцкі. Абагрэты дзівосным святлом Ён паўстане, наш велічны дом, – Для тутэйшых гасцінная хата. Ветлы дом на вятрах чатырох, І аблашчаны сонцам парог, За якім — праламіліся краты. Ты вярнуўся Алесь, ты … Чытаць далей →

Шоргат жукоў

                                      Зм. Вішнёву Даражэй за любую траву-мураву Як жыццё, я заўжды шанаваў крапіву. Час ад часу было: пук пякучкі сарву Ды лупцую, лупцую сваю галаву.   Нібы блазан, нібыта малое дзіцё Практыкую крапіўнае целазбіццё, Даставалася болю каб … Чытаць далей →