Шоргат жукоў

                                      Зм. Вішнёву

Даражэй за любую траву-мураву

Як жыццё, я заўжды шанаваў крапіву.

Час ад часу было: пук пякучкі сарву

Ды лупцую, лупцую сваю галаву.

 

Нібы блазан, нібыта малое дзіцё

Практыкую крапіўнае целазбіццё,

Даставалася болю каб як на пяцёх,

Каб ад болю мацней віравала жыццё.

 

Што жыццё! Гэта толькі набытак мазгоў –

Амнезія дашчэнту зжырае яго…

І вяртаецца з пасткі дрымучых вякоў

Толькі шоргат жукоў,

толькі шоргат жукоў…

4.04.2014.