Алесю Бяляцкаму

Верш быў напісаны 24 чэрвеня 2014 года на эмацыйным уздыме, калі з турмы пасьля амаль трохгадовага зняволення нечакана быў вызвалены мой сябар Алесь Бяляцкі.

Абагрэты дзівосным святлом
Ён паўстане, наш велічны дом, –
Для тутэйшых гасцінная хата.
Ветлы дом на вятрах чатырох,
І аблашчаны сонцам парог,
За якім — праламіліся краты.

Ты вярнуўся Алесь, ты вярнуўся дамоў,
Ты вярнуўся да родных, знаёмых, сяброў,
Як і быў, нескароны і белы…
І цяпер нават сонца смяецца смялей,
І цяпер стала неяк на сэрцы цяплей,
І на гэтай зямлі – завіднела!

2014.