Вельмі кранальны верш на украінскай мове неяк патрапіўся мне ў livejournal. Яго аўтар вядомы мне пад імем vichno-zakohana. Яшчэ магу здагадвацца, што жыве яна ў Львове, ці недзе непадалёку. Ды і няважна гэта. Галоўна, што захацелася перакласці гэты верш па-беларуску. Што я і зарабіў.
***
Жанчына праз вуліцу доўга чакае зялёнае
Пачуцці як і парфумы выветрыць восень шалёная
А шостай за Кіевам цягнікі не прыходзяць свойчасна
І таму для яе чырвонае мабыць ніколі не згасне
Не раз перачытаныя лісты робяцца панацэямі
Мазахісцкімі і аднак ненавязлівымі ідэямі
Жанчына пакут не ведае страшней за чаканьне
Анёлы-чорнарабочыя каву дап’юць і сыйдуць нібы здані
І калі адзін з іх надумае выключыць светлафоры
Жанчына падумае што гэты сьвет невылечна хворы
© Вічно закохана (http://vichno-zakohana.livejournal.com)