Павук

Кніга вершаў Сяржука Сыса «Павук» стала даступная ў электронным фармаце. Новую паэтычную кнігу склалі вершы, створаныя за працяглы прамежак часу, што дае магчымасць прасачыць за творчай эвалюцыяй аўтара. «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, – падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” – прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” – уздыхнуў Сябра. А брытанскі … Чытаць далей →

Падарунак ад Патаранскага на Стары Новы год

Якраз на Стары Новы год, 14 студзеня, жонка мая Галіна Дубянецкая разам з Наталляй Кучмель наведалі Сяргея Патаранскага, якому, пасля страшэннай трагедыі, вельмі няўтульна без сяброў і знаёмых. Сам я выбрацца ня змог, бо даглядаў дачушку Станіславу, варыў вячэру, даводзіў да ладу кватэру. Галя прывезла ад Патаранскага падарунак – ягоную новую кнігу паэзіі “Аблічча кахання” … Чытаць далей →

Каханне па-беларуску

33 гады прайшло, як у 1981 годзе, у пакоі гомельскага інтэрната ГДУ, прыдумаўся гэны верш, наіўны, дзіцячы, але дарагі для мяне. Шкадую вось, што дагэтуль ён анідзе не друкаваўся, таму і хачу яго захаваць у павуцінні інтэрнэту.   * * * Лашчыла і песьціла ночка-партызанка, Ахінала душу ў водарны павеў, Сэрца мне расквеціла ластаўка-каханка, Тая … Чытаць далей →

Змяіны Цар

Гэты верш быў перакладзены на некалькі моваў, прычым на украінскую мову двойчы. А літоўскія музыкі Марус Салінас і Гедрус Арбачаўскас стварылі цудоўную песню ў жанры neo-folk на словы гэтага верша (Альбом “У КАРАЛЕЎСКІХ ДАЛОНЯХ / KARALIU DELNUOSE”, 2008). Сабраў усё да кучы – і пераклады, і песню, – а раптам нехта нешта ўпадабае. Змяіны цар … Чытаць далей →

Найлепшыя прысвячэнні Cержуку Сысу

Назбіралася ў розных тэчках сотня вершаў, прысвечаных асабіста мне. Рознага палёту, розных аўтараў, на розных мовах… Што з імі рабіць – пакуль не прыдумаў, акрамя як захаваць у электронным выглядзе. Вось сабраў нешта цёплае, шчырае і дарагое… Зразумела, з-пад пяра любай жоначкі Галінкі, зразумела што ня ўсё, але праца працягваецца.            … Чытаць далей →

Цагліны

Гэты незавершаны, сыры верш лёгкадумна выпаў з рук ды паплыў некуды па рэках інтэрнэту. Аднак не патануў, а патрапіў ва ўчэпістыя лапы таямнічага lazzaro, які прыляпіў яму завяршальную страфу. Цяпер  нават ня ведаю, як назваць такую супольную творчасць. Урэшце, мяркуйце самі. ЦАГЛІНЫ Перш чым цагліна злучыцца з мурам – муляр вачыма яе распране, вывучыць пільна … Чытаць далей →

З цыклу «Вясна ў Друскеніках»

Пад час міжнароднага літаратурна-мастацкага пленэру ў Друскеніках у 2008 годзе, дзе амаль тры дзясяткі польскіх, беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх паэтаў, фатографаў і перакладчыкаў, жылі і працавалі супольна ў цішыні ляснога курортнага горада, добра пісалася. У выніку, акрамя двух дзесяткаў паэтычных перакладаў, нарадзіўся цыкл вершаў «Вясна ў Друскеніках». Амаль цалкам ён увайшоў у кнігу паэзіі «Стрэмка». БЭЗ … Чытаць далей →

Уладзімір Агафонаў – чалавек сусвету

Змяшчаю адзіны пераклад верша Уладзімера Агафонава на беларускую мову, зроблены мной. Можа яшчэ нехта таксама перакладаў. Пра тое – мне невядома. А яшчэ я ўдзячны лёсу, што ён нас некалі звёў разам. Ён цяпер жыве недзе на Украіне, кажуць у Крыму. Яго нават называюць Адміралам Лісінай Бухты… У маёй новай кнізе вершаў “Павук”, якая неўзабаве … Чытаць далей →

“Ягамосьць”: вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу

“Ягамосьць” – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс… У анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьненае ягонымі сябрамі і паплечнікамі… Кніга паэтычных прысьвячэньняў “Ягамосьць” – сьціплы ўнёсак у скарбонку памяці выдатнага паэта сучаснасьці Анатоля Сыса. Тут творы, напісаныя тымі, хто асабіста ведаў Анатоля, і тых, хто быў знаёмы з ім завочна … Чытаць далей →

Павук

Верш “Павук” стаўся назваю маёй новай паэтычнай кнігі, якая, насамрэч, не такая ўжо і новая. Сапраўды, мне цяжка давалася рашэньне назваць зборнік вершаў менавіта так. І каб больш не сумнявацца ў выбары – адправіў яе сёньня ў набор. А кнігу “Павук” склалі вершы, створаныя за вельмі працяглы прамежак часу, ад 1979 года аж да сёньня. … Чытаць далей →