Бацькавыя гусі

Ловіць татка плотак на Дняпры,

Мамка гулянятам ладзіць клетух…

На глухім стаіўшыся двары,

Я на смак каштую цыгарэту.

Бацька п’е з суседзямі віно,

Варыць мама сьціплую вячэру…

Першы раз дзявоцкія ў кіно

Грудзі да рукі сваёй прымераў.

Цягнуць гусі тату з-пад гары,

А мяне ў жыцьцё зьбірае маці…

Шмат гадоў адсьнежыць, адгарыць –

Госьцем я цяпер у роднай хаце.

У старога пальцы на курках,

Мама азіраецца на дзверы…

Ты мяне, як рыбіну рака,

Выкінь, лёс, на той далёкі бераг –

ловіць татка плотак на Дняпры

варыць мама сціплую вячэру

цягнуць гусі тату з-пад гары

мама азіраецца на дзверы…

2003