“DOM” Сяржука Сыса: паэтычная хроніка беларускага выгнанніка

Гутарка Евы Бардзілоўскай з паэтам і праваабаронцам Сяржуком Сысом пра ягоную новую кнігу і падзеі, якія перажыў аўтар пад час яе напісання. – Размаўляем пра кнігу вершаў “DOM”, якую Сяржук выдаў у выдавецтве “Скарына”. Назву кнігі аўтар піша лацінкай. Чаму так? –  Не думаў, што гэтае пытанне будзе шмат каго хваляваць, але нават выдаўцы запытваліся, ці … Чытаць далей →

Паэт Сяржук Сыс пра сваю новую кнігу «Dом»: атрымаўся паэтычны партрэт рэчаіснасці, у якой я быў

У лонданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая кніга беларускага паэта Сяржука Сыса «Dом. Паэзія выгнання 2021-2023». Пра тое, што ўвайшло ў зборнік і як стваралася кніга распавядае аўтар. Кніга  пісалася апошнія тры гады ў розных краінах, у розных месцах. І таму, калі я канцэптуальна ствараў гэтую кнігу паэзіі, я стараўся наўмысна пазначаць і даты, і … Чытаць далей →

Дачакайся, родная, мяне…

Верш прысвячаю мілай матулі, якая сумуе па сваім сыне. А ён не можа пабачыцца Мама, мама, кажуць, дактарыЧасам не вылазяць з нашай хаты,Дачакайся сына, не згары,Ён жа ані ў чым не вінаваты. Дачакайся, родная, мянеІ прабач, што зараз не вярнуся.Веру, што выгнання час міне,Яшчэ будзе вольна ў Беларусі. Нашыя бярозкі і дубокМоцы хай даюць табе … Чытаць далей →

Прымірэнне

То была Боская ўзнагарода, найлепшае, якую меў і зведаў у сваім вірлівым і багатым на падзеі жыцці. Гэта я зберагу некранутым і схаваным у сваім сэрцы. Разумею, што нічога не было ў мяне раней нават блізка на падобнае. “Бо мы крыху ё”, — напісала яна. Ілюзія датычнасці На дзіду тэлевежы ў Каралінішках штоноч нанізваю імжыстыя … Чытаць далей →

Уля, няма ў мяне вершаў пра Вільню!

Невялікая падборка вершаў, прысвечаных таямнічай Уршулі. Пісалася пераважна ў восеньскай Вільні ў 2022 годзе. Першы верш падборкі перакладзены на некалькі еўрапейскіх моў — англійскую, гішпанскую, фінскую і іншыя. Уля, няма ў мяне вершаў пра Вільню! Блякне ўсё навокал, выцьвітае… Аж да бела-чорнага радна… Млосна мне ў чужынскім гэтым краі, Дзе за мной як цень – … Чытаць далей →

Слівы

Верш з «Віленскага цыклу», які быў напісаны 30 жніўня 2022 года Недзе, у краі нялюбым, і месцы страшна чужым, Дзе ўчынкі, пачуцці і словы – лазовы гаркавы дым, Хварэў і канаў пакутліва, угрузнуўшы ў болю друз, Не прывід, не цень крывая – просты, як смерць, беларус… Па-вычварэнску скуголіў, аб літасці неба прасіў, А з неба … Чытаць далей →

«Мы ва ўспамінах ажывем не раз»

Пераклады з украінскай паэзіі 21 жніўня 2020 года ва Украіне адзначалася 95-годдзе з дня смерці таленавітага пісьменніка, сатырыка і публіцыста Восіпа Макавея (1867–1925), творчасць якога доўгі час была незаслужана забытая. Адзіная ягоная кніга «пры Саветах» «Вибрані твори» выйшла ў 1954 годзе. Між тым ён падтрымліваў цесныя кантакты з Іванам Франко і Лесяй Украінкай, пісаў сатырычныя … Чытаць далей →

Сябрам

Каб вы толькі ведалі, колькі веры і моцы надаюць мне людзі, якія ва Украіне ствараюць пра беларусаў вершы, якім неабыякавы наш лёс. Нізка схіляюся перад імі. Не ўстрымаўся ды пераклаў на беларускую. Сябрам багряні квіти в волоссі. бузкові синці на шкірі. літо змінює осінь. білий. червоний. білий. під снігом – брунатні плями. твоє-не-твоє діло. у … Чытаць далей →

До нового ранку!

Прысвячаю Вользе Бражнік Пад час першай ранішняй кавы з “Кентам” і сэрцам бялюткім на пенцы барыстка інтымна шчабеча аб тым, што адна, а бацькі недзе згінулі ў Штатах. Скідаю даверліва маску, хачу даспадобы быць ёй, смуглатварай паненцы, якая нібыта ўкраінка, а я — беларус, у якога няма ані грошай, ні хаты… Шкадую, што кубачак кавы … Чытаць далей →

Студзеньская калекцыя -2020

Напачатку студзеня 2020 года пад час хваробы засвярбела раптам у душы і на свет з’явілася некалькі новых вершаў… Незвычайных і балючых… «ЗЯЛЁНАЕ СЭРЦА». На досвітку шызым, найгоршаю з зім, пад змятай падушкаю, мулкай і колкай, намацаю я і збяру па адным шэсць каляровых алоўкаў. На канціках — бляклая літар змяя: «Завод імя Сакка й Ванцэцці». … Чытаць далей →