Алесь Аркуш: Сяржук Сыс любіць не зусім эстэтычныя назвы

Сяржук Сыс нарадзіўся ў 1962 годзу ў вёсцы Пракісель Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”. Жыве ў Менску. Вершы Сяржука Сыса друкаваліся ў літаратурных выданьнях Беларусі: альманаху “Тутэйшыя”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Дзеяслоў”,  “Маладосьць”, “Полымя”, “Беларусь” і іншых. Творы перакладаліся на ангельскую, польскую, расейскую, украінскую, літоўскую і сербскую … Чытаць далей →

«Галіяфы»: не спяшайцеся нас хаваць!

Пакуль урачыста адкрывалі міжнародную кніжную выставу-кірмаш і ўшаноўвалі там гасцей з Расіі ды Кітаю, горад пазбавіўся беларускай кнігарні. 11 лютага адбылася літаратурная імпрэза-развітанне з кнігарняй «Галіяфы». «Хай гэта будзе свята развітання, а не пахаванне», — падкрэсліў напачатку мерапрыемства Зміцер Вішнёў. Удзельнікі імпрэзы чыталі вершы і прозу, жартавалі і спявалі. Усе наведнікі атрымалі магчымасць выбраць кніжку … Чытаць далей →

Называйце рэчы сваімі імёнамі

Цяжка далося гэтае рашэньне. Упершыню за апошнія 8 год сёньня не пайду на Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш. Ня буду пісаць артыкулаў, ня буду фоткаць… І на тое ёсьць свае прычыны. “Дбаньне” дзяржавы пра культуру пераўзыйшло ўсе разумныя межы. Мінінфармацыі амаль “замачыла” кнігарню Логвінаў, а самога выдаўца на выставе не будзе па той прычыне, што ягоны … Чытаць далей →

Развітанне з кнігарняй “Галіяфы»!

11 лютага 2015 года адбудзецца імпрэза-развітанне з кнігарняй «Галіяфы». Гэта была здзейсненая мара, якая праіснавала пяць месяцаў 2014 года — ад 14 сакавіка да забароны гандлю напрыканцы ліпеня. Да апошняга моманту яе стваральнікі не пакідалі надзеі выратаваць культурніцкую прастору. Спадзяваліся, што змогуць па-ранейшаму праводзіць шматлікія прэзентацыі, выставы, перформансы, семінары, пасяджэнні літаб’яднання «Вобла» і г. д. … Чытаць далей →

Пра “Бібліятэчку Саюза пісьменнікаў Беларусі”

Зазірнуў учора ўвечары ў “Акадэмкнігу”. Пагартаў Багуміла Грабала, адклаў, бо не было з сабой шмат грошай. Азірнуўся і падыйшоў да вялізнай паліцы з надпісам “Распродаж!”. А там — роўненькія шэрагі брудна-зялёных тамішчаў “Бібліятэчкі Саюза пісьменнікаў Беларусі”. Каго там толькі няма! Шкада, што прозвішчаў ўсіх “пісьменнікаў” ня ведаю. Хіба што Мікалая Чаргінца, ды Сульянава… Ды справа … Чытаць далей →

Нож і крыж (аўдыёверсія)

Яшчэ задоўга да шостай раніцы я ціха выйшаў з кватэры і рушыў на прыпынак: карцела хутчэй пакінуць гэты гнюсны мянтоўскі горад. Крыху адыйшоўшыся ад шматпавярховіка, угледзеў на клумбе нож – вялікі нож з чорным дзяржалам і доўгім бліскучым лязом. “Ну вось, ізноў нож”. Нешта занадта часта ў апошнія гады натрапляю на нажы, знаходкі гэтыя – … Чытаць далей →

«Халоднае крыло Радзімы»: кніга, якая стваралася 30 год

Новая, пятая па ліку, кніга былога палітвязня, праваабаронцы і літаратара Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» была прэзентаваная 23 снежня на сядзібе БНФ. Выступы аўтара, вядомых пісьменнікаў, грамадскіх дзеячоў і палітыкаў, аздабляліся дыхтоўнымі мелодыямі дудара Вячкі. Напачатку свайго выступу Алесь Бяляцкі падзякаваў сваім калегам і сябрам, якія дапамагалі ствараць кнігу, расчытваць лісты з калоніі, адшукваць у … Чытаць далей →

Максім Багдановіч і украінская літаратура

Усе ведаюць Максіма Багдановіча ў першую чаргу як таленавітага творцу-паэта, празаіка, але ён быў таксама і здольным перакладчыкам, а таксама даследчыкам літаратуры. Асобнае месца ў яго творчых прыярытэтах займала ўкраінская літаратура, — піша ў facebook Таццяна Барадуля. Варта зазначыць, што Максім Багдановіч з’яўляўся адным з першых, хто пачаў перакладаць і прафесійна даследаваць творчасць Т.Шаўчэнкі, славутага ўкраінскага … Чытаць далей →

“Жыццё ў праўдзе” Вацлава Гавэла перакладзена на беларускую мову

У сталічнай галерэі “Ў” 24 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гавэла “Жыццё ў праўдзе”. Беларускі варыянт кнігі ўбачыў свет ў выдавецтве “Логвінаў”. У кнізе, што выйшла ў серыі «Чэшская калекцыя», змешчаныя сем праграмных эсэ грамадзкая дзеяча і палітыка, апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэшскай рэспублікі, Вацлава Гавэла. Эсэ ахопліваюць як перыяд, калі … Чытаць далей →

“Дух – гэта, людзі, Я!” – свята ў гонар Анатоля Сыса ў Гарошкаве

Мерапрыемствы памяці паэта Анатоля Сыса прымеркаваныя да 55-годдзя з Дня нараджэння паэта, пройдуць на яго малой радзіме, у вёсцы Гарошкаў. Сёлета Анатолю Сысу споўнілася б 55 год, і 25 кастрычніка на яго радзіме ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці адбудзецца традыцыйная літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная памяці паэта. Удзел возьмуць: Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Анатоль Бароўскі, Зміцер Вішнёў, … Чытаць далей →