У сталічнай галерэі “Ў” 24 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гавэла “Жыццё ў праўдзе”. Беларускі варыянт кнігі ўбачыў свет ў выдавецтве “Логвінаў”.
У кнізе, што выйшла ў серыі «Чэшская калекцыя», змешчаныя сем праграмных эсэ грамадзкая дзеяча і палітыка, апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэшскай рэспублікі, Вацлава Гавэла. Эсэ ахопліваюць як перыяд, калі драматург з’яўляўся дэсідэнтам, так і час ягонага прэзідэнцтва. Таксама публікуецца «Дэкларацыя Хартыі-77», да стварэння якой аўтар меў непасрэднае дачыненне, паколькі з’яўляўся адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Хартыя 77».
Пераклад кнігі на беларускую мову ажыццявілі Сяргей і Юлія Сматрычэнкі, прадмову напісаў Лявон Баршчэўскі.
Як паведамляе сайт Амбасады Чэшскай рэспублікі ў Менску, прэзентацыя кнігі “Жыццё ў праўдзе” адбудзецца 24 кастычніка ў галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а). Падчас прэзентацыі выступіць пасол Чэшскай Рэспублікі Мілан Экерт, а таксама адбудзецца сцэнічная чытка аднаактовай п’есы Вацлава Гавэла “Пратэст”. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.