Студзеньская калекцыя -2020

Напачатку студзеня 2020 года пад час хваробы засвярбела раптам у душы і на свет з’явілася некалькі новых вершаў… Незвычайных і балючых… «ЗЯЛЁНАЕ СЭРЦА». На досвітку шызым, найгоршаю з зім, пад змятай падушкаю, мулкай і колкай, намацаю я і збяру па адным шэсць каляровых алоўкаў. На канціках — бляклая літар змяя: «Завод імя Сакка й Ванцэцці». … Чытаць далей →

Тым, хто побач са мной

Сэрца сцерці – сэрца — сэр… ца раз ля разля… таецца … каюцца паяцы – пяльцы на пальцы… мышкі ды мальцы… ды ні макаўкі ўслед, ні нават паловы… словы? Дык іх не… Ну іх… нячыстых… Ну іх… Праўды не засталося Як і злосці. След мой не мяккі Як і… 16.12.2019

Каб не цені па сцяне…

       Сяргею Верацілу Разбягаюцца па снах Непражытыя імгненні, Успацелых апранах Ускудлачаныя цені… Месяцовае святло Нішчыць прывідныя мроі – Сніш пра тое, што было З дзіўным казачным героем. Вось каб жыць – нібыта ў сне – У палёце небывалым, Каб не цені па сцяне, А вагнём жыццё палала. 2019.

Адмоўлена

У вершы «Адмоўлена» — паказаны складаны псіхалагічны свет чалавека, які чакае выкананне смяротнага прысуду. Упершыню надрукаваны 5 кастрычніка 2-18 года ў газеце «Народная Воля».   А ты не верыш, думаеш, што сніцца, Што вось, расплюшчыш вочы і міне… “Адмоўлена ў жыцці”, прысуд, вязніца, І ў сэрцы боль пякучы палыхне.   Як чуйна слых свідруе сутарэнне, … Чытаць далей →

Абракадабра

Бараў раб я. Баранам У “Бункер” брыду ці ў ”Баркас” Бакардзі бухну бакал Брынзы грызну Не бярэ… ды ну… Бабкі ў трубу… Бармэн, Барбадосу! Бач, клас! А Брэндзі бум? Бр… Бу… бу… бу… Бурліць бярлог Аб-ра-ка-даб-ра Баста бар, бро, Барабанам сяджу Бухім… “Арбу мне, арбу!” — Бармэну кажу Уру ахім! 2018, верасень.

Да сонца!

Лета ў дол лістотай падае імкліва, Заціраюць ласьцікам фарбы туманы. Пад нагамі хрупаюць чаўленыя сьлівы, Нос казычуць п’янкім водарам яны. А на ўскрайку вёскі – дзікія аджыны Палымяным лісьцем вабяць зрок здалёк. Не, не стану збочваць з роснае сьцяжыны, На шляху да лета паскараю крок… Зябка ды паныла на палях-абшарах, Дзе зусім нядаўна лётаў матылём. … Чытаць далей →

Каліна

Чаму не ў час каліна чырванее? Яе вагонь у жніўні недарэчны… Яшчэ паўсюль гуллівыя касмеі, Яшчэ не час лецець да зор, у вечнасць.   Паіў і песціў, марыў разам з ёю, І шанаваў бялюткі квет прыўкрасны… Цнатлівы куст, апырсканы крывёю, Не спапяляй жыццё маё заўчасна… 10 жніўня 2018

На страсе хаты Бяляцкага Алеся

Хто з арлом, хто з ільвом у кароне, Хто з распяццем Хрыста на крыжы… Ну а мы разам з грознай пагоняй Скрозь баронім свае рубяжы. І ад даўніх часін, аж да сёння, Па абшарах радзімай зямлі – Усё “лятуць і лятуць тыя коні”, Каб і нам было “звацца людзьмі”. 20 сакавіка 2018 года.

Травяны сон

Удзірванець, суцішыцца ў траве, Суздром пазбыцца зла, пачуццяў, словаў… Завекаваць і верыць: нехта пазаве Мяне скрозь дзёран прарасці нанова. З малітваю да травяных багоў, Праз карані, бадылле і атаву, З палону кучаравых мурагоў Паўстану зноў спагадным і ласкавым. 2017.

Над Беларуссю бясхмарнае неба

Перадгісторыя верша. Амаль цалкам гэты сюжэт  прысніўся ўвосень, на Лысай Гары. Рэальна: Заслаўе і вялізныя выбухі над Мінскам… Соннік кажа, што калі прыснілася бамбёжка, значыць, падсвядома вы адчуваеце, што хутка адбудуцца нейкія неардынарныя падзеі.   Грукат абцасаў, рушаць калоны Шыхтам ірваным, без зуху і спеваў, Рэха каманды гучыць манатонна: “Левай… левай… левай…”   На Налібокі вужакай … Чытаць далей →