паэзія
Два сярпы ды іншыя вершы

Адсвяткаваў свае 55 год, як кажуць — «два сярпы». На гэтую тэму напісаўся вось гэты верш. Ну і сябры нешта таксама дадалі. Няхай застаецца тут. ДВА СЯРПЫ Сярпы за плячыма – яшчэ не прычына Няўмольны зыход планаваць… Яшчэ ёсць найлепшая ў свеце жанчына, Што ўмее караць і кахаць. Яшчэ засталіся пякучыя словы Нянавісці і … Чытаць далей →
Гомель у творчасці Сяржука Сыса: шляхі ўзаемаспасціжэння

Даволі эсклюзіўная спроба інтэрвію для гомельскіх даследчыкаў паэтычнай творчасці. 1 Якую ролю адыграў горад Гомель у станаўленні Вашай творчай асобы? Горад над Сожам – адзіны і непаўторны, ён прыйшоў у маё жыццё ў падлеткавым узросце, заклаўшы пры гэтым асновы не толькі жыццёвае мудрасці, але і разуменне прыгожага, паэтычнага, філасофскага. Стасункі з гэтым горадам складаліся вельмі … Чытаць далей →
Калядная “Гутарка” ў Львове

Беларуска–украінскім творчым вечарам “Гутарка” завяршыўся ў Львове інтэлектуальны і літаратурны 2016 год. 23 снежня ў “Штаб-кафэ” сустрэліся паэты і перакладчыкі з дзвюх краін. Беларускі паэт, перакладчык і праваабаронца Сяргей Сыс прывёз з сабой нямала вершаў і цікавых гісторый пра сваё жыццё і культурна-моўны стан у Беларусі. “Тут, у вас, лягчэй дыхаецца” — казаў ён, таму … Чытаць далей →
Галіна Дубянецкая. Мазаіка над безданню

Чарговая суперская знаходка! Корпаючыся ў асабістым архіве ўчора адшукаў верш Галі Дубянецкай. Аўтарка пра яго ўжо нават і не памятае. Гэты верш нават і не друкаваўся ніводнага разу. Тут — першая публікацыя. Чытайце. Мазаіка над безданню Мы заварожаны размовай як старадаўнім рытуалам Мы заварожаны размовай як улюбёнаю гульнёй І зноў такое адчуванне бы са знаёмага крышталю – … Чытаць далей →
Лістапад

Шчымлівы настрой… балючы верш… самота ад непапраўна страчанага… Сёння тут пануе пустэча. Мой сусвет сум трушчыць ізноў. Раскаціліся сны… Дарэчы – Я Цябе пазычала і ў сноў. Сны віруюць па гэты бок Леты. Я прачнуся ды хутка пайду — Бо — ня ведаючы — ведаю, дзе Ты, Ці на шчасце, ці на бяду. … Чытаць далей →
Найбольш поўная бібліяграфія твораў Анатоля Сыса з каментарамі

1.“Агмень”. Анатоль Сыс. Бібліятэчка часопіса “Маладосць”. Мн., 1988 год. (Наклад 4158 асобнікаў). У зборніку змешчаны 36 вершаў і дзве паэмы. “З чаго пачаць?..”. У кнізе “Агмень”, Мн., 1988 г. Упершыню надрукаваны: “Маладосць”, №4, 1986 г. Публікацыі: “Сыс”, Мн., 2002.; “Ніва”, 15 траўня 2005 г.(№20); “Універсітэт літаратурны”, Гм., 2005; “Полымя”, №7, 2005 г. с.114—122; “Лён”, Мн., … Чытаць далей →
На старым Заслаўскім тракце

Нібы змораныя сонцам беспрытульныя сабакі – На старым Заслаўскім тракце паваліліся асіны… Ім віхуры-завірухі ды дажджы даліся ў знакі, Ім маланкі пасмалілі заліхвацкія чупрыны… Мутнай восеньскай крывёю набрынялая лістота Валацугаў падарожных яркай барвай спакушае. Тут шукаць цяпер дарэмна … Чытаць далей →
Жанчына і дождж

Мой самы ўлюбёны верш, нечакана створаны гэтым летам. Можа мне не хапае цяпла? Мокне сумны залатарнік пад дажджамі і сцяжына То схаваецца ў падлеску, то вужакаю заўецца… За дажджамі, за лясамі, недзе там ня спіць жанчына; Я здалёк яе бяссонне адчуваю хворым сэрцам. Покуль сонца прадзярэцца скрозь упартую аблогу, Невядомая, чужая, будзе мроіць … Чытаць далей →
Хроніка халоднага мола

Цыкл вершаў, створаны пад час знаходжання ў творчым адпачынку ў Міжнародным доме пісьменнікаў і перакладчыкаў ў Вентспілсе (Латвія) з 1 па 16 сакавіка 2016 года. Я скраў вясну Я скраў вясну. Схаваў пад грудзі. Я звёз вясну цішком да мора. Цяпер карайце мяне, людзі, Вядзіце хоць да пракурора. Памежнік рэчы трос, халера, І нават вынюхаў … Чытаць далей →