Невядомыя вершы Анатоля Сыса

Публікуецца толькі частка знойдзенай пасля смерці паэта паэтычнай кнігі. Уступнае слова “Прарок свабоды і незалежнасці“ да публікацыі напісаў Алесь Бяляцкі. Ёсць горкая іронія ў тым, што пісаць пра невядомыя вершы Анатоля Сыса – майго сябра і геніяльнага беларускага паэта канца ХХ-га стагоддзя, які ў сваім жыцці найбольш цаніў свабоду, прыходзіцца седзячы ў камеры. Жалезныя дзверы … Чытаць далей →

“Дух – гэта, людзі, Я!” – свята ў гонар Анатоля Сыса ў Гарошкаве

Мерапрыемствы памяці паэта Анатоля Сыса прымеркаваныя да 55-годдзя з Дня нараджэння паэта, пройдуць на яго малой радзіме, у вёсцы Гарошкаў. Сёлета Анатолю Сысу споўнілася б 55 год, і 25 кастрычніка на яго радзіме ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці адбудзецца традыцыйная літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная памяці паэта. Удзел возьмуць: Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Анатоль Бароўскі, Зміцер Вішнёў, … Чытаць далей →

“Толік, прыйшоў ганарар з рэдакцыі газеты “Камуніст Палесся”

За пяць год без Анатоля Сыса у перыёдыцы з’явілася нямала публікацый пра творчасць няўрымслівага і таленавітага паэта-пасіянарыя, адшуканыя і вернутыя чытачу дзесяткі ягоных твораў, выйшла кніга выбраных вершаў “Алаіза” і вершаў-прысвячэнняў паэту “Ягамосць”. Завяршаецца вялікая праца над падрабязнай бібліяграфіяй з каментарыямі твораў Анатоля.  На чарзе – кніга ўспамінаў пра паэта, зборнік ягоных артыкулаў.  Дагэтуль па-за … Чытаць далей →

Ад Анатоля Сыса да Толіка Ганарара

У студэнцтве паэт Анатоль Сыс любіў пісаць пародыі. Час быў гэткі, парадыйны… Напрыканцы сямідзесятых гадоў жанр літаратурнай пародыі быў досыць папулярным сярод паэтаў. Асабліва сярод тых, якія толькі спрабавалі ўзбіцца на ўласную творчую славу. Ды і  атачэнне ў Сыса было адпаведнае: у тыя гады ў Гомельскім універсітэце пародыі гучалі  досыць часта: фантанаваў пародыямі Анатоль Зэкаў, … Чытаць далей →

“Сыс пра Сыса”

Дакументальны фільм «Сыс пра Сыса» быў зняты ў 2010 годзе на замову тэлеканала Белсат. Аўтар сцэнару — Паліна Сцепаненка, рэжысэр Мікола Ваўранюк. У фільме адлюстраваная маладосць Анатоля Сыса да таго, як паэт патрапіў у Менск. Па родных мясцінах Анатоля гледача вядзе ягоны цёзка і зямляк паэт Сяржук Сыс, які ў фільме выконвае ролю апавядальніка.

“Ягамосьць”: вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу

“Ягамосьць” – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс… У анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьненае ягонымі сябрамі і паплечнікамі… Кніга паэтычных прысьвячэньняў “Ягамосьць” – сьціплы ўнёсак у скарбонку памяці выдатнага паэта сучаснасьці Анатоля Сыса. Тут творы, напісаныя тымі, хто асабіста ведаў Анатоля, і тых, хто быў знаёмы з ім завочна … Чытаць далей →

Сяржук Сыс: “Анатоль Сыс хацеў падарыць літаратурнага ідала Беларусі”

На сьвяце паэзіі “Дух — гэта, людзі, Я!” у Гарошкаве, прысьвечаным 50-годдзю Анатоля Сыса, была прэзентаваная кніга вершаў-прысьвячэньняў паэту “Ягамосьць”, што выйшла ў бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў”. Пра кнігу, а таксама пра асобу Анатоля Сыса я пагутарыла з укладальнікам кнігі, блізкім сябрам Анатоля Сержуком Сысам. — Як і калі ў вас узьнікла ідэя скласьці кнігу вершаў-прысьвячэньняў … Чытаць далей →