Узлёт і падзенне яфрэйтара Валаўня (аўдыёверсія)

Доўгім зімовым вечарам у вялізнай, на 100 чалавек, казарме цікава і весела: некалькі байцоў выхваляюцца сваім умельствам вырабляць розныя піруэты на турніку, нехта слухае савецкую эстраду па тэлеку, час-ад часу грымяць аб падлогу бытоўкі вялізныя гіры, перабіваючы бязладныя гітарныя акорды. Янук Новік піша ліст на радзіму; здагадваюся, што дзяўчыне, бо вочы ягоныя гараць надта мутным … Continued

Уваскрашэнне хамяка (аўдыёверсія)

Пасля працоўнага дня ў абласной газеце часта пачынаўся самы непрадказальны жыццёвы працэс пад умоўнаю назвай (няхай даруе Васіль Быкаў за плагіят!)  “доўгая дарога дадому”. Шлях гэты, вядома, вымагаў шмат часу ды іншых, зразумелых пітушчаму чалавеку, высілкаў.  Вяртанне ў “родныя пенаты” нярэдка зацягвалася і, калі ўрэшце рэшт трапляў дадому – вячэраць даводзілася на самоце.  Ведама, адному … Continued

Чэрвеньская навальніца ў Менску

Гуляла навальніца па вуліцах сталіцы, царыцы-бліскавіцы ганялі мінчукоў… А мы, нібы вар’яты, што праламілі краты, пад ліўнем ладзім свята таптання чарвякоў. Пярун – наш меч дамоклаў, мы аж да жыл прамоклі хапаем ротам кроплі… Нам хораша, ёў-ёў! 2015.

Правакацыя (аўдыёверсія)

Неяк крамянай раніцай, калі зіма даволі ўчэпіста трымала ў зубах зямельку,  я порстка крочыў сабе па Гомелі на нараду ў няважна якую, але важную, дзяржаўную ўстанову. Збірацца на нарады начальнікі любяць з раніцы, ведама ж – адраіўся з раніцы і ўвесь дзень вольны. Спяшаюся, напрасткі праз Піянерскі сквер шыбую, даходжу да праспекта. Спыняюся ля пешаходнага … Continued

“Літкавярня” пад крыламі ў Beetlejuice Cafe

Першы дзень народзінаў праекта “Літкавярня” адзначаўся 15 чэрвеня ў сталічнай кавярні Beetlejuice Cafe. Насамрэч, мерапрыемства мусіла прайсці яшчэ 4 чэрвеня, аднак свята паэзіі з-за непрадбачаных аллюзій атрымалася зладзіць крыху пазней. Аліса Ахрамовіч, мамка хросная Літкавярні, прызнаецца, што “гэта быў няпросты год, ад першых крылатых ідэяў да расчараванняў і, як ва ўсіх творчых асобаў, эмацыйных закрыццяў, пабегаў, … Continued

Сіртакі на славянскіх тэрыторыях (+аўдыёверсія)

Мы заліваліся абсэнтам у брусэльскай кавярні “Кветка з пазалочанай паперы”. Чыталі вершы. Арцюр Рэмбо шалёна дэкламаваў “Парыжскую оргію”: …Пі – да бяспамяцтва! Калі ж узыйдзе палкі світанак, каб тут па-вар’яцку днець, Вы будзеце сядзець, ванітныя над чаркай, Бяздумна ў бель сляпучую глядзець?.. Затым была чарга знерваванага ўшчэнт Поля Верлена: …Совы, разняўшы цяжэзныя крылы, З прыцемкаў … Continued

Як паміраюць буслы (аўдыёверсія)

Наглядзеўся я на гэтае гора, болей не хачу. Лепей ніколі не ведаць і, крый Божа, не бачыць, як паміраюць прыгожыя, як людзі, птушкі. Даўнавата гэта было. На выходныя быў выбраўся неяк на радзіму, да маці ў вёску Заспа. Малодшая сястрычка выбегла з хаты і, не хаваючы радаснага хвалявання, павяла мяне на гаспадарчы двор, дзяліцца загадкавай … Continued

Ганна Дусь: Наспадзяванае

Ён наўпрост сядзіць у маленькім кухонным пакойчыку. Стары гадзінннік на шафе, як метраном адлічвае нейкія адно вядомыя яму рытмы. У шафе пануе звычайны халасцяцкі вэрхал, які нагадвае, што гаспадар кватэры да ўсяго таго яшчэ і веган – набор усіх магчымых крупаў і індыйскіх запраў да іх перасыпаецца з адной паліцы на другую. На кухні спякотна … Continued

Ганна Кандрацюк: Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.

Досыць рэдкая на Беларусі кніга пра Анатоля Сыса. Містычна-шаманская, рамантычная. Раю глянуць.  “У Гарошкаве найбольш не хапала ракі, якая пад уплывам прачытанага, здавалася, будзе цячы тут замест вуліцы. Той вобраз магутнай вады ўнушалі асабліва трывожныя радкі пра крыгаход напрадвесні. Запамяталася карціна. Навокал ноч. Анатоль разам з матуляй не спяць. Слухаюць як прабуджаецца Дняпро. Спалучэнне стыхіі з бяссонніцай … Continued

Падарунак ад Ігара Жаўткова

  Ня мог нават уявіць, што верш “Паміж Гомелем і Мінскам” і ягоны пераклад на расейскую мову Кот Лэнд Яда, змешчаныя ў Фэйсбуку,  выклічуць цікавасць і ўзагрэюць творчыя памкненні сяброў. Вось што цытуе Ales Bialiatski: Па дарозе з Гомеля на Менск у лісьцёвым залатым тунэлі хуткасьць набывае новы сэнс нібы штрых на сьвежай акварэлі… Э.Акулін. … Continued