Чэрвеньская навальніца ў Менску

Гуляла навальніца

па вуліцах сталіцы,

царыцы-бліскавіцы

ганялі мінчукоў…

А мы, нібы вар’яты,

што праламілі краты,

пад ліўнем ладзім свята

таптання чарвякоў.

Пярун — наш меч дамоклаў,

мы аж да жыл прамоклі

хапаем ротам кроплі…

Нам хораша, ёў-ёў!

2015.

Танцы пад дажджом. Фота: silmary.beon.ru
Танцы пад дажджом. Фота: silmary.beon.ru