Прыйдзе нехта новы

Пад гарой, у чэзлым лазняку Звыкла прахрыпіць груган малітву, Шугане кудысьці за раку Ці на баль паганскі, ці на бітву. Пад гарой ільюцца туманы, – Хутаюць Дняпро халодным пледам… Брохне сом, вярнуўшыся з вайны З маладым нахрапістым суседам. На гары – бярозы на вятры, На гары – вясковая гамонка, Там гырчаць на пеўняў трактары, Дварнякі … Чытаць далей →

Патаемнае

Пакуль скачу нібы той заяц, Пакуль не вызнаю вайну… “Сябры” рупліва заганяюць Іржавы цьвік маны ў труну. Я добра чую шэпт зьмяіны І гучны ляскат малатка… Лупіце, што ж, са мной — радзіма, Матуля, жонка і дачка. Кастрычнік, 2015.

Чэрвеньская навальніца ў Менску

Гуляла навальніца па вуліцах сталіцы, царыцы-бліскавіцы ганялі мінчукоў… А мы, нібы вар’яты, што праламілі краты, пад ліўнем ладзім свята таптання чарвякоў. Пярун — наш меч дамоклаў, мы аж да жыл прамоклі хапаем ротам кроплі… Нам хораша, ёў-ёў! 2015.

Падарунак ад Ігара Жаўткова

  Ня мог нават уявіць, што верш “Паміж Гомелем і Мінскам” і ягоны пераклад на расейскую мову Кот Лэнд Яда, змешчаныя ў Фэйсбуку,  выклічуць цікавасць і ўзагрэюць творчыя памкненні сяброў. Вось што цытуе Ales Bialiatski: Па дарозе з Гомеля на Менск у лісьцёвым залатым тунэлі хуткасьць набывае новы сэнс нібы штрых на сьвежай акварэлі… Э.Акулін. … Чытаць далей →

Дубянецкая & Сыс: «Тэхнічныя» загадкі

У 2010 годзе папрасілі нас напрыдумляць для беларускамоўнага садочка, які наведвала нашая дачка Станіслава, розных загадак, пра тэхніку, электрычнасць, вадаправоды і г.д. Вось і атрымалася крыху такога дабра… Можа раптам каму спратрэбіцца для дзетак, а можа нехта малюнкаў яшчэ да гэтага наробіць… Ці ў «Гарбузік» возьмуць… Пад вакном у нашым доме На сцяне вісіць гармонік, Хоць … Чытаць далей →

Уцякаю!

Уцякаю ад вай-фаю, скайпа, мэйла і фэйсбука, Кіну ўсё, хоць ненадоўга, ды на Лысую Гару… Пад’ядаць шпінат са шчаўем, і смарчкі-страчкі з латукам, Там дажджамі буду мыцца, там пад Сонцам загару. Там – магнат я і гуру.   Уцякаю ад маршрутак, ад метро, і ад трамваю, Каб нагамі перамераць шлях адгэтуль і туды, Дзе казыча … Чытаць далей →

Лямпа Аксаны Спрынчан

На яблыні ў пані Аксаны, Ля самае Лысай Гары, “Лятучая мыш” зьвісае, Хаця вельмі рэдка гарыць. Пляткараць, што лямпа бяз кноту, І газа цяпер дыфіцыт, Зайздросьцяць ёй, мусіць, употай, Праз гэтакі каларыт. А лямпа ў Аксаны з сакрэтам; І зрэдку, у летняй начы, Яна палыхне палкім сьветам Каб некаму дапамагчы…. 2008 г.

Дзень яднаньня

Абудзіўся на світаньні: “Дзень яднаньня! Дзень яднаньня!” Мусіць, прагнуць нас ізноў Далучыць да маскалёў. Прэч сумненьні і трывогі – Мы сьвяткуем да зьнямогі Еднасьць з цемраю ліхой… Дзе ратунак, Божа мой? Нешта мне ніякавата, Спрэс гарэлку хлебча вата. І пайшоў настрой на змор — Зьвяў расейскі трыкалор. Ці не час да псіхіятра Тым, хто лічыць … Чытаць далей →

Па хціваму рылу

Над Менскам Мігі ды Сушкі Парвалі-падрапалі неба. Расея, краіна-псіхушка, Яно табе трэба? Ты колькі суседскіх абшараў, Пад ногі свае падмінала, Марыйцаў, буратаў, татараў… Няўжо табе мала? Ірвала Данбас кіпцюрамі, І Крым стаўся новым улусам… Здаецца, што не за гарамі Чарга беларусаў? Ты толькі, Пуйло, не аб’ешся: Адродзіцца новая сіла, І ты атрымаеш нарэшце Па хціваму … Чытаць далей →

Вярніся!

Лютаўскай поўні сьвятло разлілося ў пакоі на Гая Потам халодным сплыло па прасьцінах і целе… Мора чароўнае сьніць і ляціць да яго мая Галя, Поўня, а я? Мы ж абодва не ценяў, а мора хацелі… Мудрых тамоў піраміды і слаўныя продкаў выявы Хвалямі холаду, пырскамі ценяў і плынямі пылу Білі, кулялі, цягнулі на чорнае дно… … Чытаць далей →