Са сьветлым пачуцьцём зьбіраюся сёньня ў Траецкае, на сьвята адкрыцьця кнігарні “Галіяфы”. Кнігарню зачынялі-зачынялі, а яна нечакана паўстала з попелу. Будзе дзе бавіць час, стаміўшыся блукаць крывымі вулкамі. Бо…
БО
Бадзяцца крывымі вулкамі
Мястэчка забытага Богам
Нязбытная зараз раскоша
Бо
Ніколі ня ўведаеш пэўна
Хто цябе там перастрэне
Куды цябе выведзе цень
Бо
Часам і цені знікаюць
А потым, за ценямі, людзі
А раптам ты згубішся сам?
Бо
Знікнуць раптоўна – кайфова
Каб спарадзіць таямніцу
Пра свой недарэчны зыход
Раскоша
Крочыць
Крывымі
Бо