У адным з маіх вайсковых лістоў 1982 года, адрасаванаму Алесю Бяляцкаму, быў укладзены вершаваны тэкст. Днямі Алесь даў пачытаць тыя старыя лісты і я звярнуў увагу на тое што часткі радкоў не хапае. “Навошта ты парэзаў верш?” – пытаюся ў Бяляцкага. “Не, я не чапаў, так яно і прыйшло па пошце”. Глянуў я іншыя лісты. Знайшліся яшчэ два абкарнаныя вершы. Так працавала цэнзура пры Саветах.
ПАХОДНЫ МАРШ
Мы палілі масты за сабой,
Мы крываваю клятвай пабраты,
У апошні бязлітасны бой
Крочым една, ламаючы краты.
Кроч побач з намі кожны,
Кроч па палях, па пожні,
Кроч, каб вярнуць народу
Мову яго і Свабоду!
Нам не маршы бадзёрылі крок –
Крумкачовыя крыкі над намі
…………………………………
………………………………..
Мы трымаем не іканастас –
Крыж зламаны з касцёла Гародні.
Хто не з намі – той супраць з нас,
Беларусы ідуць з паходняй.
Кроч побач з намі кожны,
Кроч па палях, па пожні,
Кроч, каб вярнуць народу
Мову яго і Свабоду!