Студзеньская калекцыя -2020

Напачатку студзеня 2020 года пад час хваробы засвярбела раптам у душы і на свет з’явілася некалькі новых вершаў… Незвычайных і балючых… “ЗЯЛЁНАЕ СЭРЦА”. На досвітку шызым, найгоршаю з зім, пад змятай падушкаю, мулкай і колкай, намацаю я і збяру па адным шэсць каляровых алоўкаў. На канціках – бляклая літар змяя: “Завод імя Сакка й Ванцэцці”. … Continued

Ірадава расправа

Алесь Бяляцкі сёння раніцай нагадаў мне пра той самы дзень, дакладней пра вечар, які, як паганая рана, не можа аніяк загаіцца на целе і дагэтуль. Я пра 19 снежня 2010 года. Можа гадзін да 16 я яшчэ не здагадваўся, якой станецца гэтая ноч для Беларусі і для кожнага з нас. Ну так, бачыў дзесятак “ціхароў”, … Continued

Тым, хто побач са мной

Сэрца сцерці – сэрца – сэр… ца раз ля разля… таецца … каюцца паяцы – пяльцы на пальцы… мышкі ды мальцы… ды ні макаўкі ўслед, ні нават паловы… словы? Дык іх не… Ну іх… нячыстых… Ну іх… Праўды не засталося Як і злосці. След мой не мяккі Як і… 16.12.2019

Каб не цені па сцяне…

       Сяргею Верацілу Разбягаюцца па снах Непражытыя імгненні, Успацелых апранах Ускудлачаныя цені… Месяцовае святло Нішчыць прывідныя мроі – Сніш пра тое, што было З дзіўным казачным героем. Вось каб жыць – нібыта ў сне – У палёце небывалым, Каб не цені па сцяне, А вагнём жыццё палала. 2019.

Адмоўлена

У вершы “Адмоўлена” – паказаны складаны псіхалагічны свет чалавека, які чакае выкананне смяротнага прысуду. Упершыню надрукаваны 5 кастрычніка 2-18 года ў газеце “Народная Воля”.   А ты не верыш, думаеш, што сніцца, Што вось, расплюшчыш вочы і міне… “Адмоўлена ў жыцці”, прысуд, вязніца, І ў сэрцы боль пякучы палыхне.   Як чуйна слых свідруе сутарэнне, … Continued

Абракадабра

Бараў раб я. Баранам У “Бункер” брыду ці ў ”Баркас” Бакардзі бухну бакал Брынзы грызну Не бярэ… ды ну… Бабкі ў трубу… Бармэн, Барбадосу! Бач, клас! А Брэндзі бум? Бр… Бу… бу… бу… Бурліць бярлог Аб-ра-ка-даб-ра Баста бар, бро, Барабанам сяджу Бухім… “Арбу мне, арбу!” – Бармэну кажу Уру ахім! 2018, верасень.

Да сонца!

Лета ў дол лістотай падае імкліва, Заціраюць ласьцікам фарбы туманы. Пад нагамі хрупаюць чаўленыя сьлівы, Нос казычуць п’янкім водарам яны. А на ўскрайку вёскі – дзікія аджыны Палымяным лісьцем вабяць зрок здалёк. Не, не стану збочваць з роснае сьцяжыны, На шляху да лета паскараю крок… Зябка ды паныла на палях-абшарах, Дзе зусім нядаўна лётаў матылём. … Continued

Каліна

Чаму не ў час каліна чырванее? Яе вагонь у жніўні недарэчны… Яшчэ паўсюль гуллівыя касмеі, Яшчэ не час лецець да зор, у вечнасць.   Паіў і песціў, марыў разам з ёю, І шанаваў бялюткі квет прыўкрасны… Цнатлівы куст, апырсканы крывёю, Не спапяляй жыццё маё заўчасна… 10 жніўня 2018

На страсе хаты Бяляцкага Алеся

Хто з арлом, хто з ільвом у кароне, Хто з распяццем Хрыста на крыжы… Ну а мы разам з грознай пагоняй Скрозь баронім свае рубяжы. І ад даўніх часін, аж да сёння, Па абшарах радзімай зямлі – Усё “лятуць і лятуць тыя коні”, Каб і нам было “звацца людзьмі”. 20 сакавіка 2018 года.

Пра часопіс “Дзеяслоў”, “Паланэз” ды цыганку

Раскіну і я карты, ды, як тая хітравата прыжмураная, з папяроскай у роце, цыганка, усю праўду паведаю пра “Дзеяслоў”. Што было, што ёсць, што будзе. Памятаю, быў нейкі страшэнны эмацыйны ўздым у час, калі ствараўся новы літаратурны праект. Тады я часта сустракаўся з ягоным рэдактарам Барысам Пятровічам і нам было хораша дзяліцца разважаннямі і рэфлексіямі … Continued