«Беларусь дэмакратызуецца пасьля перамогі Ўкраіны і паразы хворага расейскага мядзьведзя»

Нашым госьцем сёньня паэт і праваабаронца Сяржук Сыс. Аўтар кніг вершаў «Стрэмка» (2011) і «Павук» (2014), сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і праваабарончага цэнтру «Вясна», афіцыйна зьліквідаваных уладамі. Празь перасьлед быў змушаны пакінуць Беларусь. Мы гаворым зь Сержуком Сысам пра ўцякацкі шлях, вайну ва Ўкраіне і пляны на вяртаньне дадому. — Для пачатку давайце ўдакладнім, калі і чаму вы зьехалі з Беларусі? … Чытаць далей →

Калядная “Гутарка” ў Львове

Беларуска–украінскім творчым вечарам “Гутарка” завяршыўся ў Львове інтэлектуальны і літаратурны 2016 год.  23 снежня ў “Штаб-кафэ” сустрэліся паэты і перакладчыкі з дзвюх краін. Беларускі паэт, перакладчык і праваабаронца Сяргей Сыс прывёз з сабой нямала вершаў і цікавых гісторый пра сваё жыццё і культурна-моўны стан у Беларусі. “Тут, у вас, лягчэй дыхаецца” — казаў ён, таму … Чытаць далей →

30-годдзе Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя»

14 снежня ў Палацы Мастацтваў адбудзецца юбілейная вечарына слыннага літаратурнага аб’яднання «Тутэйшыя». «Тутэйшыя», незалежнае аб’яднаньне маладых літаратараў-нонканфармістаў, якія аказвалі ўплыў і на палітычнае жыцьцё краіны. Было ўтворанае ў 1987 з мэтай «абараняць свае правы, свае погляды і перакананьні, супрацьстаяць жалезнай гіерархічнай структуры Саюзу пісьменьнікаў». Дзеля легальнасьці фармальна лічылася, што таварыства існуе пры Саюзе пісьменьнікаў Беларусі. Таварыства … Чытаць далей →

“Тутэйшыя”: кароткі век, ды доўгая памяць

Недзе ў сярэдзіне снежня спаўняецца 30 год Таварыству маладых літаратараў “Тутэйшыя”. Насамрэч, у “Таварыства..” маладыя і амбітныя творцы аформіліся крыху пазней, у 1987 годзе, аднак менавіта ў снежні 1986-га ўпершыню прагучала ідэя аб’яднаць на творчай глебе адраджэнцаў і прадстаўнікоў новай генерацыі літаратараў. Алесь Бяляцкі ў кнізе артыкулаў і эсэ «Асвечаныя Беларушчынай»  прыгадвае, што: “…ў снежні 1986 года … Чытаць далей →

Пісьменніцкая салідарнасць: ёсць ці няма?

Увесну на сядзібе ПЭНа былі абвешчаныя найлепшыя кнігі 2014 году паводле версіі саміх літаратараў і адбылася дыскусія на тэму “Салідарнасць у беларускім пісьменніцкім асяроддзеі” з удзелам Альгерда Бахарэвіча, Вольгі Гапеевай, Юлі Цімафеевай, Валянціна Акудовіча, Уладзіміра Някляева і іншых пісьменнікаў. Прапануем вам вытрымкі з гэтай размовы. Юля Цімафеева: Вітаем вас на нашай дыскусіі, якая будзе прысвечана … Чытаць далей →

Кнігарня «Галіяфы» адкрыецца на новым месцы

3 снежня ў 19.00 адбудзецца адкрыццё кнігарні «Галіяфы». Літаратурная прастора з невялікай мастацкай галерэяй з’явіцца ў турыстычным цэнтры Мінска, у Траецкім прадмесці, адзначаецца ў прэс-рэлізе. У імпрэзе возьмуць удзел Барыс Пятровіч — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, Андрэй Хадановіч – кіраўнік ПЭН-цэнтра; Альгерд Бахарэвіч – пісьменнік, перакладчык; Адам Глобус — пісьменнік, мастак; Сяржук Сыс – паэт; а таксама гурт «Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk»; музыкі Уладзіслаў … Чытаць далей →

Літанкета Свабоды: Сяржук Сыс

Сяржук Сыс нарадзіўся ў 1962 у вёсцы Пракісель Рэчыцкага раёну, затым жыў у Засьпе, недзе паміж паэтамі Віктарам Стрыжаком і Анатолем Сысам. Потым — філялёгія ў Гомельскім дзяржаўным ўнівэрсытэце, войска, праца, дзеці. Паэт, перакладчык, публіцыст. Друкаваўся ў беларускіх і замежных выданьнях; аўтар калектыўных зборнікаў і анталёгій, а таксама кніг паэзіі «За трапяткім матыльком каханьня» (2000), … Чытаць далей →

Ці вернуцца Леаніды да Зямлі?

Адзін са сваіх ранніх раманаў Уладзімір Караткевіч назваў “Леаніды не вернуцца да Зямлі”. Раман павінен быў выйсці ў 1982 годзе. Але ў гэтым годзе памірае першы сакратар кампартыі Савецкага Саюза Леанід Брэжнеў і назва рамана падалася цэнзарам крамольнай. Назву аператыўна замянілі на “Нельга забыць”. Гэтую легенду беларускай літаратуры пацвердзіў паэт Сяргей Сыс, які знайшоў у … Чытаць далей →

Сіртакі на славянскіх тэрыторыях (+аўдыёверсія)

Мы заліваліся абсэнтам у брусэльскай кавярні “Кветка з пазалочанай паперы”. Чыталі вершы. Арцюр Рэмбо шалёна дэкламаваў “Парыжскую оргію”: …Пі — да бяспамяцтва! Калі ж узыйдзе палкі світанак, каб тут па-вар’яцку днець, Вы будзеце сядзець, ванітныя над чаркай, Бяздумна ў бель сляпучую глядзець?.. Затым была чарга знерваванага ўшчэнт Поля Верлена: …Совы, разняўшы цяжэзныя крылы, З прыцемкаў … Чытаць далей →

Ганна Кандрацюк: Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.

Досыць рэдкая на Беларусі кніга пра Анатоля Сыса. Містычна-шаманская, рамантычная. Раю глянуць.  «У Гарошкаве найбольш не хапала ракі, якая пад уплывам прачытанага, здавалася, будзе цячы тут замест вуліцы. Той вобраз магутнай вады ўнушалі асабліва трывожныя радкі пра крыгаход напрадвесні. Запамяталася карціна. Навокал ноч. Анатоль разам з матуляй не спяць. Слухаюць як прабуджаецца Дняпро. Спалучэнне стыхіі з бяссонніцай … Чытаць далей →