Свята паэзіі ў Гарошкаве — 14 траўня

У суботу 14 траўня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць паэтычную сустрэчу на радзіме Анатоля Сыса ў Гарошкаве. Сёлетняя імпрэза будзе складацца з прэзентацыі зборніка вершаў А. Сыса “Берагі майго юнацтва”, аўдыёдыска з вершамі “Галасы паэтаў”, а таксама паэтычных і музычных выступаў вядомых беларускіх творцаў. Удзел бяруць: Эдуард Акулін, Анатоль Бароўскі, Алесь Бяляцкі, Яўген Вапа, Леанід Галубовіч, Галіна Дубянецкая, … Чытаць далей →

Рэха свінцовых маланак

Вершы і тэксты патрыятычнай генерацыі сучасных украінскіх творцаў, змешчаныя ў зборніку нацыяналістычнай паэзіі “Рэха свінцовых маланак” – адказ на татальную русіфікацыю Украіны. Як піша ў прадмове да кнігі каардынатар і адзін з аўтараў зборніка Юрый Руф, “галоўная думка, якую аўтары намагаюцца данесці да чытача: неабходна шанаваць уласную мову і культуру, не шукаючы прарокаў у чужой … Чытаць далей →

Чырвоная Злака і сіняя Злака

Даўно нешта такога вось не пісалася, і раптам дзіўная рэч — атрымалася. Прачытаю яго на шаманскай імпрэзе «КАРАМБА» 19 лютага ў «Галіяфах». Да Дня беларускай мовы. Чырвоная Злака і сіняя Злака Начныя пульсары – таемныя знакі: Чырвоная Злака і сіняя Злака. Куляюцца злосныя Злакі па столі, Нібыта занадта было алкаголю.   На трэцім паверсе шалее сабака, – … Чытаць далей →

Фэст аднаго верша — 2015

Георгій Барташ і Літаратурнае аб’яднанне «Майстэрня. Пр. Незалежнасці, 43» запрашаюць да ўдзелу ў Фестывалі аднаго верша Паэтычныя творы прымаюцца да 7 студзеня 2016 года. Мова вершаў — любая. Для ўдзелу у фестывалі неабходна на адрас gggbbb2007@gmail.com або dorefa@yandex.ru даслаць (з пазнакай “Фэст”) ліст, які змяшчае: 1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку; 2) псеўданім, пад … Чытаць далей →

Прыйдзе нехта новы

Пад гарой, у чэзлым лазняку Звыкла прахрыпіць груган малітву, Шугане кудысьці за раку Ці на баль паганскі, ці на бітву. Пад гарой ільюцца туманы, – Хутаюць Дняпро халодным пледам… Брохне сом, вярнуўшыся з вайны З маладым нахрапістым суседам. На гары – бярозы на вятры, На гары – вясковая гамонка, Там гырчаць на пеўняў трактары, Дварнякі … Чытаць далей →

Выйшаў першы том санетаў Фёдара Ястраба

Пасля летняга адпачынку ў выдавецтве „Галіяфы” выйшла адразу некалькі кніг. У тым ліку і першы том санетаў мастака Фёдара Ястраба. Мастак пачаў пісаць вершы ў 2012-м годзе, гэта яму дапамагала змагацца з рэдкай хваробай – аміятрафічным склерозам. Кажа дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў:  – З’явілася доўгачаканая кніга мастака Фёдара Ястраба. Гэта першы том з рэпрадукцыямі ягоных карцін. … Чытаць далей →

Чэрвеньская навальніца ў Менску

Гуляла навальніца па вуліцах сталіцы, царыцы-бліскавіцы ганялі мінчукоў… А мы, нібы вар’яты, што праламілі краты, пад ліўнем ладзім свята таптання чарвякоў. Пярун — наш меч дамоклаў, мы аж да жыл прамоклі хапаем ротам кроплі… Нам хораша, ёў-ёў! 2015.

“Літкавярня” пад крыламі ў Beetlejuice Cafe

Першы дзень народзінаў праекта «Літкавярня» адзначаўся 15 чэрвеня ў сталічнай кавярні Beetlejuice Cafe. Насамрэч, мерапрыемства мусіла прайсці яшчэ 4 чэрвеня, аднак свята паэзіі з-за непрадбачаных аллюзій атрымалася зладзіць крыху пазней. Аліса Ахрамовіч, мамка хросная Літкавярні, прызнаецца, што “гэта быў няпросты год, ад першых крылатых ідэяў да расчараванняў і, як ва ўсіх творчых асобаў, эмацыйных закрыццяў, пабегаў, … Чытаць далей →

Люба Турбіна: Вершы-сны і кніга-білінгва

Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што яна выйшла ў фармаце білінгва: тут поруч з аўтарскімі рускамоўнымі тэкстамі змешчаныя іх пераклады на беларускую мову. Незвычайна таксама, што некаторыя вершы маюць некалькі варыянтаў перакладу. Як зазначыў вядоўца вечарыны і перакладчык вершаў Любы Турбіной Сяржук Сыс, жаданне перакласці тэкст, што ўзнікае пасля знаёмства з ім, сведчыць пра дасканаласць твора. … Чытаць далей →

Зямля табе пухам, Ярыла Пшанічны!

19 красавіка вечарам глядзелі з жонкай Галінай Дубянецкай на youtube, як я чытаў некалі верш Ярылы Пшанічнага «325.000 бутэлек шампаньскага». Чамусьці раптам узгадалася. А нараніцу, 20 красавіка Зміцер Вішнёў літаральна зьбіў мяне з ног, пакалечыў сваім тэлефанаваннем: паэт Пшанічны памёр учора на могілках каля пасёлка Нарач, там дзе пахаваныя ягоныя продкі, — тромб, кажуць. Тыдзень … Чытаць далей →