Чорны Плед

Урывак з аповесці «Перакаці-поле». Усё, што засталося ў мяне ад ранейшага жыцця – чорны плед. 180 на 200 сантымераў сінтэтычнага ілюзорнага цяпла. Гэтым пледам нядаўна ратавала мяне ад начнога лютаўскага марозу маладая нігерыйка Зэмба, убачыўшы скурчаную постаць пад плотам на украінска-польскім памежным пераходзе ў Шэгінях. Дагэтуль памятаю, як уначы, пры месяцовым святле, ярка свяціліся бялкі … Чытаць далей →

Калядная “Гутарка” ў Львове

Беларуска–украінскім творчым вечарам “Гутарка” завяршыўся ў Львове інтэлектуальны і літаратурны 2016 год.  23 снежня ў “Штаб-кафэ” сустрэліся паэты і перакладчыкі з дзвюх краін. Беларускі паэт, перакладчык і праваабаронца Сяргей Сыс прывёз з сабой нямала вершаў і цікавых гісторый пра сваё жыццё і культурна-моўны стан у Беларусі. “Тут, у вас, лягчэй дыхаецца” — казаў ён, таму … Чытаць далей →

30-годдзе Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя»

14 снежня ў Палацы Мастацтваў адбудзецца юбілейная вечарына слыннага літаратурнага аб’яднання «Тутэйшыя». «Тутэйшыя», незалежнае аб’яднаньне маладых літаратараў-нонканфармістаў, якія аказвалі ўплыў і на палітычнае жыцьцё краіны. Было ўтворанае ў 1987 з мэтай «абараняць свае правы, свае погляды і перакананьні, супрацьстаяць жалезнай гіерархічнай структуры Саюзу пісьменьнікаў». Дзеля легальнасьці фармальна лічылася, што таварыства існуе пры Саюзе пісьменьнікаў Беларусі. Таварыства … Чытаць далей →

Дыбільныя вершыкі: Тартак

Як закарціць табе бяз меры Мяне памацаць хоць за што — Хутчэй вылузвайся за дзьверы, Ды не забудзь пра паліто… Не ў Божым храме і не ў краме: Мяне ты схопіш за руку; Шукай мяне на пілараме, альбо інакш – на тартаку… Там пахне лесам, дрэвам, стружкай, Смуродам танных цыгарэт, Там хлопцам робіць папялушка, Шыкоўны … Чытаць далей →

У Гарошкаве адбылося свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса

Свята паэзіі, якое ладзіцца ў гонар Анатоля Сыса, упершыню прайшло ў траўні. Арганізатары вырашылі адмовіцца ад традыцыі правядзення фестываля ў апошніх днях кастрычніка і не прагадалі. У Гарошкаве 14 траўня быў прэзэнтаваны цудам ацалелы паэтычны зборнік Анатоля Сыса «Берагі майго юнацтва», у які ўвайшлі звыш ста шасьцідзесяці вершаў, напісаных перадусім у студэнцкія гады, а таксама невядомыя творы пазнейшых … Чытаць далей →

Свята паэзіі ў Гарошкаве — 14 траўня

У суботу 14 траўня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ладзіць паэтычную сустрэчу на радзіме Анатоля Сыса ў Гарошкаве. Сёлетняя імпрэза будзе складацца з прэзентацыі зборніка вершаў А. Сыса “Берагі майго юнацтва”, аўдыёдыска з вершамі “Галасы паэтаў”, а таксама паэтычных і музычных выступаў вядомых беларускіх творцаў. Удзел бяруць: Эдуард Акулін, Анатоль Бароўскі, Алесь Бяляцкі, Яўген Вапа, Леанід Галубовіч, Галіна Дубянецкая, … Чытаць далей →

Фэст аднаго верша — 2015

Георгій Барташ і Літаратурнае аб’яднанне «Майстэрня. Пр. Незалежнасці, 43» запрашаюць да ўдзелу ў Фестывалі аднаго верша Паэтычныя творы прымаюцца да 7 студзеня 2016 года. Мова вершаў — любая. Для ўдзелу у фестывалі неабходна на адрас [email protected] або [email protected] даслаць (з пазнакай “Фэст”) ліст, які змяшчае: 1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку; 2) псеўданім, пад … Чытаць далей →

Кнігарня «Галіяфы» адкрыецца на новым месцы

3 снежня ў 19.00 адбудзецца адкрыццё кнігарні «Галіяфы». Літаратурная прастора з невялікай мастацкай галерэяй з’явіцца ў турыстычным цэнтры Мінска, у Траецкім прадмесці, адзначаецца ў прэс-рэлізе. У імпрэзе возьмуць удзел Барыс Пятровіч — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, Андрэй Хадановіч – кіраўнік ПЭН-цэнтра; Альгерд Бахарэвіч – пісьменнік, перакладчык; Адам Глобус — пісьменнік, мастак; Сяржук Сыс – паэт; а таксама гурт «Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk»; музыкі Уладзіслаў … Чытаць далей →

«Banker Party» пад дахам «Даху»

Творчы вечар «Banker Party», прысвечаны памяці заўчасна пакінуўшага гэты свет паэту і музыку Вову Банкеру (Ярылу Пшанічнаму), адбудзецца ў нядзелю 28 чэрвеня ў сталічным Палацы Мастацтваў. Мерапрыемства ладзіцца ў межах міжнароднага фестывалю эксперыментальнага мастацтва “Дах”. Чакаецца выступленне вядомых музыкаў і выканаўцаў, сярод якіх Князь Мышкін, Aortha, Buben, hhtp, Evgeni Rogozin, Kritchev vs Ban, Noizov Kov4eg, Spit it Out … Чытаць далей →

“Літкавярня” пад крыламі ў Beetlejuice Cafe

Першы дзень народзінаў праекта «Літкавярня» адзначаўся 15 чэрвеня ў сталічнай кавярні Beetlejuice Cafe. Насамрэч, мерапрыемства мусіла прайсці яшчэ 4 чэрвеня, аднак свята паэзіі з-за непрадбачаных аллюзій атрымалася зладзіць крыху пазней. Аліса Ахрамовіч, мамка хросная Літкавярні, прызнаецца, што “гэта быў няпросты год, ад першых крылатых ідэяў да расчараванняў і, як ва ўсіх творчых асобаў, эмацыйных закрыццяў, пабегаў, … Чытаць далей →