“Алесевы вочы сказалі мне пра многае”

Праваабаронца і пісьменнік Сяржук Сыс – адзін з тых, да каго ранкам 14 ліпеня 2021 года завіталі з ператрусам сілавікі па “справе “Вясны”, Сяржука затрымалі, а праз двое сутак выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Сёння ён узгадвае свае мімалётныя сустрэчы з калегамі і сябрамі ў тыя дні, якія адбываліся і ў калідорах Следчага камітэту, і … Чытаць далей →

#ПЭНгаворыць: паэт і журналіст Сяржук Сыс

Аж да мурашоў па скуры абурылі словы спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай аб тым, што “ўсе мы тут разам павінны правільна разумець тое, што адбываецца ў нашай краіне”.  Гэта такім чынам важнецкая яўна-не-ад-культуры чыноўніца скіроўвала прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі на правільны шлях. Такіх як я не запрашаюць на падобныя сустрэчы, але тое, што адбываецца … Чытаць далей →

Паміж Купаю і Кабыльнікам

Кароткія падарожныя экспрэсіі Напачатку сакавіка мяне чамусьці заўжды цягне да вады. Ад дняпроўскіх разліваў дзяцінства пачалося, ці што?  А можа падсвядома спрабую ачысціцца пасля доўгай зімы? Ці проста хочацца пабыць аднаму, прыпыніць хаос думак, суцішыцца… Ды і шал натхнення ў мяне абвастраеца менавіта з пачаткам вясны. Памятаю, як у сакавіку 2016 года патрапіў на два … Чытаць далей →

Няхай ім захаваюць Жыццё!

Учора я падпісаў петыцыю за захаванне жыцця братам Косцевым з Чэрыкава. Прызнаюся, зачапілі за жывое словы іх роднай сястры Ганны: “Ілля і Станіслаў мае родныя браты, дарагія і блізкія мне людзі. Яны яшчэ зусім маладыя — ім 19 і 21 год. Так атрымалася ў нашым нялёгкім жыцці, што мы былі вымушаныя занадта рана пасталець, практычна … Чытаць далей →

Ірадава расправа

Алесь Бяляцкі сёння раніцай нагадаў мне пра той самы дзень, дакладней пра вечар, які, як паганая рана, не можа аніяк загаіцца на целе і дагэтуль. Я пра 19 снежня 2010 года. Можа гадзін да 16 я яшчэ не здагадваўся, якой станецца гэтая ноч для Беларусі і для кожнага з нас. Ну так, бачыў дзесятак «ціхароў», … Чытаць далей →

Пра часопіс “Дзеяслоў”, “Паланэз” ды цыганку

Раскіну і я карты, ды, як тая хітравата прыжмураная, з папяроскай у роце, цыганка, усю праўду паведаю пра “Дзеяслоў”. Што было, што ёсць, што будзе. Памятаю, быў нейкі страшэнны эмацыйны ўздым у час, калі ствараўся новы літаратурны праект. Тады я часта сустракаўся з ягоным рэдактарам Барысам Пятровічам і нам было хораша дзяліцца разважаннямі і рэфлексіямі … Чытаць далей →

Заспа. Падарожжа па вуліцы Лугавой

Лугавая вуліца перарэзаная на дзве часткі цэнтральнай, Савецкай вуліцай. Нумарацыя дамоў чамусці пачынаецца з боку прыдняпроўскага луга, з-пад гары, як кажуць землякі. За апошнія дваццаць год заспенцы пазбавіліся кароў, якія там пасвіліся, і луг практычна ўвесь зарос хмызнякамі ды дурнымі травамі. Пад гарой раней было весела, стаяла некалькі хат і калгасная лазня, каля якой кожную … Чытаць далей →

Гомель у творчасці Сяржука Сыса: шляхі ўзаемаспасціжэння

Даволі эсклюзіўная спроба інтэрвію для гомельскіх даследчыкаў паэтычнай творчасці. 1 Якую ролю адыграў горад Гомель у станаўленні Вашай творчай асобы? Горад над Сожам – адзіны і непаўторны, ён прыйшоў у маё жыццё ў падлеткавым узросце, заклаўшы пры гэтым асновы не толькі жыццёвае мудрасці, але і разуменне прыгожага, паэтычнага, філасофскага. Стасункі з гэтым горадам складаліся вельмі … Чытаць далей →

“Тутэйшыя”: кароткі век, ды доўгая памяць

Недзе ў сярэдзіне снежня спаўняецца 30 год Таварыству маладых літаратараў “Тутэйшыя”. Насамрэч, у “Таварыства..” маладыя і амбітныя творцы аформіліся крыху пазней, у 1987 годзе, аднак менавіта ў снежні 1986-га ўпершыню прагучала ідэя аб’яднаць на творчай глебе адраджэнцаў і прадстаўнікоў новай генерацыі літаратараў. Алесь Бяляцкі ў кнізе артыкулаў і эсэ «Асвечаныя Беларушчынай»  прыгадвае, што: “…ў снежні 1986 года … Чытаць далей →

Найбольш поўная бібліяграфія твораў Анатоля Сыса з каментарамі

  1.“Агмень”. Анатоль Сыс. Бібліятэчка часопіса “Маладосць”. Мн., 1988 год. (Наклад 4158 асобнікаў). У зборніку змешчаны 36 вершаў і дзве паэмы. “З чаго пачаць?..”. У кнізе “Агмень”, Мн., 1988 г. Упершыню надрукаваны: “Маладосць”, №4, 1986 г. Публікацыі: “Сыс”, Мн., 2002.; “Ніва”, 15 траўня 2005 г.(№20); “Універсітэт літаратурны”, Гм., 2005; “Полымя”, №7, 2005 г. с.114—122; “Лён”, Мн., … Чытаць далей →