Уваскрашэнне хамяка (аўдыёверсія)

Пасля працоўнага дня ў абласной газеце часта пачынаўся самы непрадказальны жыццёвы працэс пад умоўнаю назвай (няхай даруе Васіль Быкаў за плагіят!)  “доўгая дарога дадому”. Шлях гэты, вядома, вымагаў шмат часу ды іншых, зразумелых пітушчаму чалавеку, высілкаў.  Вяртанне ў “родныя пенаты” нярэдка зацягвалася і, калі ўрэшце рэшт трапляў дадому – вячэраць даводзілася на самоце.  Ведама, адному … Чытаць далей →

Правакацыя (аўдыёверсія)

Неяк крамянай раніцай, калі зіма даволі ўчэпіста трымала ў зубах зямельку,  я порстка крочыў сабе па Гомелі на нараду ў няважна якую, але важную, дзяржаўную ўстанову. Збірацца на нарады начальнікі любяць з раніцы, ведама ж – адраіўся з раніцы і ўвесь дзень вольны. Спяшаюся, напрасткі праз Піянерскі сквер шыбую, даходжу да праспекта. Спыняюся ля пешаходнага … Чытаць далей →

Сіртакі на славянскіх тэрыторыях (+аўдыёверсія)

Мы заліваліся абсэнтам у брусэльскай кавярні “Кветка з пазалочанай паперы”. Чыталі вершы. Арцюр Рэмбо шалёна дэкламаваў “Парыжскую оргію”: …Пі — да бяспамяцтва! Калі ж узыйдзе палкі світанак, каб тут па-вар’яцку днець, Вы будзеце сядзець, ванітныя над чаркай, Бяздумна ў бель сляпучую глядзець?.. Затым была чарга знерваванага ўшчэнт Поля Верлена: …Совы, разняўшы цяжэзныя крылы, З прыцемкаў … Чытаць далей →

Як паміраюць буслы (аўдыёверсія)

Наглядзеўся я на гэтае гора, болей не хачу. Лепей ніколі не ведаць і, крый Божа, не бачыць, як паміраюць прыгожыя, як людзі, птушкі. Даўнавата гэта было. На выходныя быў выбраўся неяк на радзіму, да маці ў вёску Заспа. Малодшая сястрычка выбегла з хаты і, не хаваючы радаснага хвалявання, павяла мяне на гаспадарчы двор, дзяліцца загадкавай … Чытаць далей →

Ганна Дусь: Наспадзяванае

Ён наўпрост сядзіць у маленькім кухонным пакойчыку. Стары гадзінннік на шафе, як метраном адлічвае нейкія адно вядомыя яму рытмы. У шафе пануе звычайны халасцяцкі вэрхал, які нагадвае, што гаспадар кватэры да ўсяго таго яшчэ і веган – набор усіх магчымых крупаў і індыйскіх запраў да іх перасыпаецца з адной паліцы на другую. На кухні спякотна … Чытаць далей →

“Падарожжа ў апраметную”: эпізод з новай аповесці Сяржука Сыса

Здаецца ў Ополе на кірмашы ўдала нарваліся на два “Ікарусы” “карабейнікаў”: першы з Баранавічаў, другі – аднекуль з Украіны. То быў апошні дзень іхняга гандлю; звычайна гандляваць прыяжджалі на 2-3 дні, каб спехам распрадаць тавар і хутчэй вярнуцца з якой сотняю даляраў дадому, на працу. З гэтае нагоды напрыканцы гандлю ў гасьцей з Усходу можна … Чытаць далей →

“Раяль” пачынае і выйграе

Начамі браліся маразы і хавацца па польскіх лясах рабілася ўсё больш праблематычна. Паўставала пытанне аседлага жыцця ў якімсьці зручным для гандлю населеным пункце. Але з ашчадных меркаванняў вырашылі адкласці жыллёвыя праблемы яшчэ на дзень-другі. А сёння надвячоркам, выбраўшы непрыкметны заезд з шашэйкі, скіравалі свой “VW-транспарцёр” у лясны гушчар. Крывая каляіна доўга вяла нас у гару, … Чытаць далей →

“Саўкі паміраюць у Польшчы”: эпізод з новай аповесці Сяржука Сыса

…У Радамску заарэндавалі першы паверх катэджа. Мешкалі каля гарадскога кірмаша на вуліцы Мокрай. Аднаго дня, пасля ўсялякіх камерцыйных гешэфтаў з чарговымі “карабейнікамі”, якія па выходных хвалямі накатвалі на смярдзючых Ікарусах са Związeku Radzieckego, убачыў Сашка дома. Ён зняможаны, курчыўся на канапе і стагнаў. – Што з табой, кепска? – Ды неяк мне пагана. Давай можа … Чытаць далей →

Згублены ключ

Аднойчы я нетаропка крочыў старымі кварталамі паўднёвага, амаль курортнага, палескага горада. У той вераснёўскі ціхі надвячорак я нічога не заўважаў вакол сябе: ні засяроджаных гараджанаў, якія спяшаліся пасля працы схавацца за сценамі ўласных ракавак-кватэр, ні адвольна падзеленых светлафорамі табуноў імклівых аўтамабіляў, ні тое, што пад нагамі гучна хрумсцелі апалыя рудыя лісты. На душы было ніякавата, … Чытаць далей →

Нож і крыж (аўдыёверсія)

Яшчэ задоўга да шостай раніцы я ціха выйшаў з кватэры і рушыў на прыпынак: карцела хутчэй пакінуць гэты гнюсны мянтоўскі горад. Крыху адыйшоўшыся ад шматпавярховіка, угледзеў на клумбе нож – вялікі нож з чорным дзяржалам і доўгім бліскучым лязом. “Ну вось, ізноў нож”. Нешта занадта часта ў апошнія гады натрапляю на нажы, знаходкі гэтыя – … Чытаць далей →