Арнольд Макмілін: Сяржука Сыса прыцягвае таямнічасць і нават небяспека, стоеная ў свеце прыроды

Адзіны гомельскі аўтар, які прадстаўляе на гэтых старонках паэзію — Сяржук Сыс, зямляк (ён родам з суседняй вёскі) паэта Анатоля Сыса, які пражыў трагічна кароткае жыццё. Сяржук — не такая схільная да скрайнасцяў, каларытная фігура, але ён сам па сабе заслугоўвае згадкі як паэт. Сяржук Сыс нарадзіўся ў вёсцы Пракісель Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў 1962 … Чытаць далей →

Вольга Шынкарэнка “Паміж Гомелем ды Мінскам…”: Творчасць Сержука Сыса

Выключна адораная літаратурнымі талентамі беларуская зямля. Толькі адно яе прыдняпроўскае радовішча дало сучаснай паэзіі палонніка вады, садоў і клёнаў, немітуслівага ў выбары творчых і жыццёвых прыярытэтаў Віктара Ярца, чуйнага да рэха журбы Віктара Стрыжака, асвечанага агнём паходняў па шляху да нацыянальных святыняў Анатоля Сыса ды яго цёзку па прозвішчы са стрэмкамі неспакою ў думках і … Чытаць далей →

“Хадзем са мной”

Разглядаючы другую кніжку Сержука Сыса “Павук”, займеў пачуццё незадаволенасці, таму і пачну адразу  савою аб пень, ці пнём аб саву. Ведаю, што вынік будзе аднолькавы: саве – балюча. Кнігі – няма. У сэнсе, што кніга ёсць і ў той жа час кнігі няма. Ёсць спроба, паставіўшы пад вершамі даты, скіраваць чытача на тое, што на … Чытаць далей →

Алесь Аркуш: Сяржук Сыс любіць не зусім эстэтычныя назвы

Сяржук Сыс нарадзіўся ў 1962 годзу ў вёсцы Пракісель Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”. Жыве ў Менску. Вершы Сяржука Сыса друкаваліся ў літаратурных выданьнях Беларусі: альманаху “Тутэйшыя”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Дзеяслоў”,  “Маладосьць”, “Полымя”, “Беларусь” і іншых. Творы перакладаліся на ангельскую, польскую, расейскую, украінскую, літоўскую і сербскую … Чытаць далей →

Верш тыдня. Галіна Дубянецкая “Ты глядзіш”

Кожны паэт безнадзейна імкнецца да дасканаласьці, але Галіна Дубянецкая магла б быць чэмпіёнкай сьвету сярод пэрфэкцыяністаў. Ці не таму яе зборнік вершаў “Анадыямэна” (2008) – самая доўгачаканая беларуская кніга пачатку ХХІ стагодзьдзя. Прычым, у прамым сэнсе слова. Так што адданых прыхільнікаў паэткі, што дзесяцігодзьдзямі гэтай кнігі чакалі й ня здрадзілі сваім лірычным захапленьням, таксама можна … Чытаць далей →

Віктар Сазонаў: Запаўняць пустоты вершамі

Гісторыя ідзе сваім шляхам. Хуткім, магутным і несупынным, як палёт планет і зорак. Хто паспявае ісці з ёй у нагу, той адчувае сябе натуральна і ўпэўнена, як банкір на банкеце. Яму спрыяюць зоркі, поспех і навакольныя знаёмыя ды незнаёмыя людзі. Яго праблемы дробныя і хутка вырашальныя, нібыта адмыслова для таго і прыдуманыя, каб цешыць самалюбства … Чытаць далей →

Ці трэба Сыса выдаваць па-расейску?

Тут  у мяне вось што. У расейскім часопісе  “Дружба народов”  (№ 1, 2006) былі змешчаныя вершы Анатоля Сыса ў перакладзе Любы Турбіной пад назваю “И сквозь слезы мы увидим мир”. Да сваіх перакладаў Люба яшчэ і прадмову напісала, і каментары дадала, якія я тут не публікую. Але… Дагэтуль я сабраў больш за  60 вершаў Анатоля … Чытаць далей →

«Танцы з Бубнам»: «Medication» — мацней, гучней

Другі міні-альбом «Medication» праекта «Танцы з Бубнам» быў прэзентаваны напрыканцы 2012 года. Гэтым разам пад гарачую руку суворага электроншчыка Улада Бубна трапіла лірыка Сяргея Сыса, Змітра Вішнёва, Ярылы Пшанічнага ды Змітра Пляна. Жанравая палітра працы атрымалася вельмі шырокай: ад задумлівага лірычнага эмбіэнту да правакацыйнага сацыяльнага хіп-хопа. Не засталіся без увагі і ўдзельнікі першай часткі праекту: Вольга Гапеева, Таццяна … Чытаць далей →

“Сыс пра Сыса”

Дакументальны фільм «Сыс пра Сыса» быў зняты ў 2010 годзе на замову тэлеканала Белсат. Аўтар сцэнару — Паліна Сцепаненка, рэжысэр Мікола Ваўранюк. У фільме адлюстраваная маладосць Анатоля Сыса да таго, як паэт патрапіў у Менск. Па родных мясцінах Анатоля гледача вядзе ягоны цёзка і зямляк паэт Сяржук Сыс, які ў фільме выконвае ролю апавядальніка.

Алесь Бяляцкі: Халоднае крыло над маладымі галовамі

Згадваю найбольш вострыя моманты ў маім жыцці. Іх набралася даволі нямала, калі я мог апынуцца ці апынаўся за кратамі. Некаторыя з іх былі звязаны з падзеямі, якія ўжо сталіся значнымі ці менш значнымі вехамі нашай гісторыі, а некаторыя засталіся, адно, памяткамі майго жыцця. Я не магу зараз паглядзець адпаведных дакументаў, пагартаць перыёдыку даінтэрнэтаўскай пары ці, … Чытаць далей →