Жывы часопіс Retshyza

Упершыню гэтыя мініятурныя запісы былі апублікаваныя ў альманаху “Тэксты”. Дарэчы, 31 кастрычніка адбылася прэзентацыя альманаха актуальнай літаратуры “ТЭКСТЫ” №4  “Гэта не мой варыянт” Прэзентацыя кнігі Леры Сом “Каралева прыйдзе ноччу” на Управе БНФ, сустрэча з  групай “Індыга” і яе салісткай Русяй. Лера чытала вершы невыразна, спявала крыху лепей. У зборнiку, якога аніхто на прэзентацыі так і … Continued

“Галіяфы” адчынілі першую літаратурную кавярню

Беларуская літаратура зрабіла чарговы крок у бок Еўропы. У кнігарні «Галіяфы» адкрылася пакуль першая ў Менску літаратурная кавярня, так што знаёмая кожнаму еўрапейцу формула кніга+кава цяпер дасяжная менчукам не толькі ў хатнім фармаце. Святкаваць адкрыццё першай кнігарні, дзе можна набыць каву, ды першай кавярні, дзе можна набыць кнігу, прыйшлі пісьменнікі. Зміцер Вішнёў, дырэктар выдавецтва «Галіяфы»: … Continued

Святло і шчасце кніжніка

Дзядзька Эдзік і пачатак хваробы Мне з маленства шанцавала на кнігі. Па чарзе, у светлых пакоях некалькіх дамоў, дзе жылі бацькі, пакуль не адбудавалі ўласных цагляных харомаў на Лугавой вуліцы ў вёсцы Заспа, тулілася ў кутку спрадвечная “качэўніца” – драўляная “этажэрка” з чатырма паліцамі, на якой у два шэрагі стаялі кнігі. І хаця чытаць самастойна … Continued

Ірына Дубянецкая: Паэзія Сяргея Сыса сапраўды сутнасная і экзыстэнцыйная

26 студзеня ў кнігарні «Логвінаў» адбылася прэзэнтацыя кнігі вершаў Сяргея Сыса «Стрэмка». Выхад першай кнігі паэта прымеркаваны да яго 50-годзьдзя. Такім чынам, у Сяргея Сыса сёньня падвойнае сьвята. Жонка Сяргея Сыса паэтка Галіна Дубянецкая вынайшла, што 26-е чысло — паэтычнае, багата вядомых літаратараў нарадзілася менавіта 26-га: 26 студзеня нарадзіўся Сяргей Сыс, 26 кастрычніка нарадзіўся Анатоль Сыс, 26 лістапада — Уладзімер Караткевіч, 26 жніўня … Continued

Слёзы Тубi

Маленькі Тубі ўвесь свой маленькі век пражыў на беразе мора. Заўсёды перад яго вачыма была бязмежная прастора — то ціхая, ласкавая, то бурная, злосная. Сонца кожны дзень вылазіла з вады 3 правага боку, праходзіла над самай галавой і хавалася ў ваду з левага боку. I ўсё сваё жыццё Тубі чуў, як хвалі набягалі на нізкі … Continued

Вечар памяці паэта Генадзя Бураўкіна

З нагоды дня нараджэння Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна ў Менскім Палацы мастацтваў адбудзецца вечар памяці.  У вечарыне плануюць прыняць удзел  Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько Майсюк, Зміцер Вайцюшкевіч, Валярына Кустава ды іншыя людзі, якім дарагая памяць пра нашага класіка. Пачатак у 19 гадзін 2 верасня.