З нагоды дня нараджэння Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна ў Менскім Палацы мастацтваў адбудзецца вечар памяці.
У вечарыне плануюць прыняць удзел Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько Майсюк, Зміцер Вайцюшкевіч, Валярына Кустава ды іншыя людзі, якім дарагая памяць пра нашага класіка.
Пачатак у 19 гадзін 2 верасня.