«Ня ведаю таго, хто б сказаў: Больш не магу, сыходжу»

26 студзеня паэту, журналісту і праваабаронцу «Вясны» Сяргею Сысу споўнілася 60 год. Аднак свой юбілей ён адзначае не на Радзіме, бо празь перасьлед летась вымушана зьехаў зь Беларусі. У эміграцыі цяпер і іншыя «вясноўцы», аднак праваабарончая дзейнасьць працягваецца. Пра цяперашнюю працу праваабарончага цэнтру «Вясна» ва ўмовах, калі частка сябраў арганізацыі ў турме, а частка за … Чытаць далей →

Праваабаронец-вясновец Сяржук Сыс адзначае сваё 60-годдзе

Паэт, праваабаронец-вясновец Сяржук Сыс адзначае сваё 60-годдзе. Адзначае далёка ад дому, бо ў Беларусі ўлады наладзілі сапраўднае паляванне на праваабаронцаў. Юбіляра павіншаваў яго калега, паэт Алесь Аркуш: – Cяржук Сыс вучыўся ў гомельскім універсітэце, вучыўся разам з Алесем Бяляцкім і Анатолем Сысам і Эдуардам Акуліным. Са студэнцкіх гадоў ён далучыўся да беларушчыны і творчасці, а … Чытаць далей →

До нового ранку!

Прысвячаю Вользе Бражнік Пад час першай ранішняй кавы з “Кентам” і сэрцам бялюткім на пенцы барыстка інтымна шчабеча аб тым, што адна, а бацькі недзе згінулі ў Штатах. Скідаю даверліва маску, хачу даспадобы быць ёй, смуглатварай паненцы, якая нібыта ўкраінка, а я — беларус, у якога няма ані грошай, ні хаты… Шкадую, што кубачак кавы … Чытаць далей →

Выгнаннік

Перш чым таемна пакінуць Беларусь пасля ператрусаў і затрымання 14 ліпеня, я ўзважваў на шалях свайго абвостранага сумлення шмат рэчаў: ці магу я вырашыцца “на рывок”, улічваючы свой жахлівы ўзрост, як мне жыць далей без дакументаў, без рахункаў і банкаўскіх картак. І ў прынцыпе без грошай. Улічваў таксама пазіцыю шматлікіх апанентаў, маўляў, “здраднік, кінуў у … Чытаць далей →

Пятаю вясною

Сёлета ў сакавіку ў першы дзень па прыездзе пайшоў у вёску Нарач. Праўда, амаль усе тут называюць вёску Кабыльнікам. У Кабыльніку запытваюся ў мажнай кабеты: –  Як дабрацца да  могілак? – А які вам магільнік трэба, тут у нас іх шмат:  каталіцкія альбо праваслаўныя, ці можа габрэйскія? – Ну сучасныя, відаць, там дзе зараз хаваюць. … Чытаць далей →

#ПЭНгаворыць: паэт і журналіст Сяржук Сыс

Аж да мурашоў па скуры абурылі словы спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай аб тым, што “ўсе мы тут разам павінны правільна разумець тое, што адбываецца ў нашай краіне”.  Гэта такім чынам важнецкая яўна-не-ад-культуры чыноўніца скіроўвала прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі на правільны шлях. Такіх як я не запрашаюць на падобныя сустрэчы, але тое, што адбываецца … Чытаць далей →

Паміж Купаю і Кабыльнікам

Кароткія падарожныя экспрэсіі Напачатку сакавіка мяне чамусьці заўжды цягне да вады. Ад дняпроўскіх разліваў дзяцінства пачалося, ці што?  А можа падсвядома спрабую ачысціцца пасля доўгай зімы? Ці проста хочацца пабыць аднаму, прыпыніць хаос думак, суцішыцца… Ды і шал натхнення ў мяне абвастраеца менавіта з пачаткам вясны. Памятаю, як у сакавіку 2016 года патрапіў на два … Чытаць далей →

Няхай ім захаваюць Жыццё!

Учора я падпісаў петыцыю за захаванне жыцця братам Косцевым з Чэрыкава. Прызнаюся, зачапілі за жывое словы іх роднай сястры Ганны: “Ілля і Станіслаў мае родныя браты, дарагія і блізкія мне людзі. Яны яшчэ зусім маладыя — ім 19 і 21 год. Так атрымалася ў нашым нялёгкім жыцці, што мы былі вымушаныя занадта рана пасталець, практычна … Чытаць далей →

Развітанне -2000

Цягнікі знікаюць у тумане часам незваротна, на вякі на пероне нашага растання – думак пахавальныя вянкі. Ліхтары апошняга вагона Кінуліся ў цемрыва наўскач У пячоры чорнага перона Маё сэрца чорнае –  паплач. На хвіліну ўспыхне цыгарэта дым яе гаркавы як падман знік цягнік, перон, і я без мэты… у туман сыходжу, у туман. 2020

Студзеньская калекцыя -2020

Напачатку студзеня 2020 года пад час хваробы засвярбела раптам у душы і на свет з’явілася некалькі новых вершаў… Незвычайных і балючых… «ЗЯЛЁНАЕ СЭРЦА». На досвітку шызым, найгоршаю з зім, пад змятай падушкаю, мулкай і колкай, намацаю я і збяру па адным шэсць каляровых алоўкаў. На канціках — бляклая літар змяя: «Завод імя Сакка й Ванцэцці». … Чытаць далей →