На “Вясне” не бранзавеюць

“Вясна” магла і не адбыцца ў маім жыцці: прайсці недзе побач, альбо застацца, як гэта мне бачылася ў даўнейшыя часы – арганізацыяй, што апантана бароніць правы чалавека. Недзе там, у іншым свеце, па-за мною. А магчыма, што нашыя шляхі маглі б некалі перастрэцца, імаверна ў тым выпадку, калі б мне спатрэбілася дапамога ці парада праваабаронцаў. … Чытаць далей →

Вялікае Княства Лысагорскае

Ад часінаў Вядзьмака Лысагорскага ды “Сказа пра Лысую Гару” з усімі яго працягамі, гэная Гара, што пад Заслаўем, вядомая дзе-нідзе ў свеце як сталае апірышча творчага люду, як таемнае, паганскае месца, дзе шмат чаго пераблытана, дзе адбываюцца дзіўныя з’явы, дзе часам нараджаюцца мацаковыя творы. Тут можна халодным снежным прыцемкам па дарозе аднекуль у нікуды нечакана … Чытаць далей →

Край Сысоў

Эсэ “Край Сысоў”  публікавалася замест прадмовы ў кнізе пазіі “Стрэмка”. Упершыню надрукавана ў газеце “Наша Ніва”, 2006 Мая радзіма – мой Смутак. Пакаленні продкаў маіх – на многіх могілках, што раскіданыя над чырвоным глінішчам дняпроўскага абрыву ад Холмеча да самай Заспы, на гэтай спрадвечнай паласе жыцця. Усе яны пахаваныя па-славянску, нагамі на ўсход. А на … Чытаць далей →

“Люблю мой край, старонку гэту…”

Старадаўны парк па-над стромкім берагам Сожа – візітная картка Гомеля. Некалі гэты маляўнічы куток горада з палацам Румянцавых-Паскевічаў лічыўся адным з найпрыгажэйшых на абшарах савецкай імперыі. Збольшага парк не страціў свайго хараства і зараз, хаця ў апошнія часы і ён не пазбег прыкрых зменаў, слядоў сучаснай эрзацкультуры, якая спехам ствараецца для масавага спажывання. Тым не … Чытаць далей →

Святло і шчасце кніжніка

Дзядзька Эдзік і пачатак хваробы Мне з маленства шанцавала на кнігі. Па чарзе, у светлых пакоях некалькіх дамоў, дзе жылі бацькі, пакуль не адбудавалі ўласных цагляных харомаў на Лугавой вуліцы ў вёсцы Заспа, тулілася ў кутку спрадвечная “качэўніца” – драўляная “этажэрка” з чатырма паліцамі, на якой у два шэрагі стаялі кнігі. І хаця чытаць самастойна … Чытаць далей →