Ірадава расправа

Алесь Бяляцкі сёння раніцай нагадаў мне пра той самы дзень, дакладней пра вечар, які, як паганая рана, не можа аніяк загаіцца на целе і дагэтуль. Я пра 19 снежня 2010 года. Можа гадзін да 16 я яшчэ не здагадваўся, якой станецца гэтая ноч для Беларусі і для кожнага з нас. Ну так, бачыў дзесятак «ціхароў», … Чытаць далей →

Словы пра Івана, які не пажадаў стаць сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі

Раніцай па завядзёнцы зазірнуў у адрыўны каляндарык “Родны край”: сёння, 19 сакавіка, — 80 год з дня нараджэння Івана Кірэйчыка, паэта, празаіка і публіцыста. Вырашыў з гэтае нагоды тое-сёе ўзгадаць. Знаёмства нашае з Іванам пачалося напрыканцы 80-тых, у рэдакцыі газеты “Гомельская праўда”, дзе я працаваў намеснікам адказнага, а на дабрачынных пачатках вёў “Літаратурную старонку”. Перыядычна заходзіў … Чытаць далей →

Алесь Бяляцкі: Халоднае крыло над маладымі галовамі

Згадваю найбольш вострыя моманты ў маім жыцці. Іх набралася даволі нямала, калі я мог апынуцца ці апынаўся за кратамі. Некаторыя з іх былі звязаны з падзеямі, якія ўжо сталіся значнымі ці менш значнымі вехамі нашай гісторыі, а некаторыя засталіся, адно, памяткамі майго жыцця. Я не магу зараз паглядзець адпаведных дакументаў, пагартаць перыёдыку даінтэрнэтаўскай пары ці, … Чытаць далей →