Снайпер (аўдыёверсія)

Разам з маладой жонкай Валяй мы чакалі майго сябрука, радавога Алеся Бяляцкага, які атрымаў кароткачасовы адпачынак ды кіраваўся з далёкага Уралу ў Гомель. Рыхтавалася да сустрэчы і ягоная сяброўка, студэнтка гістфака Наталля. Тады, у 1985 годзе, скончылася нашае сямейнае бадзянне па кватэрах: прафкам Гомельскага ўніверсітэта выдзеліў нам з жонкай пакойчык у інтэрнаце кватэрнага тыпу, паколькі … Чытаць далей →

У кіпцюрах «асабіста» (аўдыёверсія)

Здарылася так, што ў войску я трэснуў прапаршчыка: не стрываў крыўды, калі той парэзаў новыя ваўняныя шкарпэткі, дасланыя мне маці. Пакаранне ў такім выпадку магло быць надзвычай суровым, аднак усё скончылася гаўптвахтай. Хаця лепей сказаць – не скончылася, а толькі пачалося. Перад тым, як адправіцца на “губу”, арыштант мусіць здаць усе кішэнныя рэчы. Здаў і … Чытаць далей →

Падарожжа з “Раялем” па Польшы. Уступ

  Вецер пераменаў здзьмуў мяне з цёплага пашанотнага месцейка напрыканцы 1993 года. Гікнулася імперыя Саветаў, а разам з ёю –  звыклы і прадказальны лад жыцьця для мільёнаў учорашніх “саўкоў”. У адначасьсе, у новым, імклівым побыце многія рабіліся непатрэбнымі: банкрутавалі, здавалася, непарушныя ў вяках, гіганты індустрыі, ішла рэарганізацыя войска, заставаліся без спраў, хаця і ненадоўга, пераляканыя … Чытаць далей →

Аксана Спрынчан: Сваім трэба дапамагаць

Неяк сядзела дачка каля агменю зь Сержуком Сысам. І пачаў паэт дапытвацца, да каго ён падобны. Альжбэта паглядзела на Сыса ў сьвятле полымя: «Павук». Сыс усьцешыўся (нездарма кнігу гэтак назваў), пацікавіўся: «А мама твая хто?» «Малінаўка»— адказала дачка. Ні я, ні дачка той малінаўкі ня бачылі ніколі. Але назаўтра паміж першым і другім паверхам хаты … Чытаць далей →

Як я стаў “чарпаком” (аўдыёверсія)

Аднойчы, калі ўжо тэрмін вайсковай службы падбіраўся да паўгоду, мяне выклікаў намеснік дзяжурнага па палку: “Гэй, салдат! Прозвішча тваё якое?” – Малодшы сержант Сыс! – гучна адрапартаваў я, прыціскаючы рукі да хэбэ. – Зайдзі ў дзяжурку. Вось пасылка табе з радзімы прыйшла, забірай! Усхваляваны нечаканай удачай, бягу з фанернай скрыняй па прыступках на другі паверх … Чытаць далей →

Прадчуванне хваробы (аўдыёверсія)

Учора запазніўся на вячэру, бо дрэнна адчуваў сябе пасля суткавай варты. Ламіла паясніцу і моцна балела галава –  ізноў вецер з Фінскага заліву прарваўся праз балоты Матаксы і прынёс з сабой невыносную салёную вільгаць, якую мой арганізм не трывае нават на дух.  У палкавую сталоўку пайшоў без строю; сытыя шарэнгі ракетных дывізіёнаў, шумна скаціўшыся па … Чытаць далей →

Узлёт і падзенне яфрэйтара Валаўня (аўдыёверсія)

Доўгім зімовым вечарам у вялізнай, на 100 чалавек, казарме цікава і весела: некалькі байцоў выхваляюцца сваім умельствам вырабляць розныя піруэты на турніку, нехта слухае савецкую эстраду па тэлеку, час-ад часу грымяць аб падлогу бытоўкі вялізныя гіры, перабіваючы бязладныя гітарныя акорды. Янук Новік піша ліст на радзіму; здагадваюся, што дзяўчыне, бо вочы ягоныя гараць надта мутным … Чытаць далей →

Уваскрашэнне хамяка (аўдыёверсія)

Пасля працоўнага дня ў абласной газеце часта пачынаўся самы непрадказальны жыццёвы працэс пад умоўнаю назвай (няхай даруе Васіль Быкаў за плагіят!)  “доўгая дарога дадому”. Шлях гэты, вядома, вымагаў шмат часу ды іншых, зразумелых пітушчаму чалавеку, высілкаў.  Вяртанне ў “родныя пенаты” нярэдка зацягвалася і, калі ўрэшце рэшт трапляў дадому – вячэраць даводзілася на самоце.  Ведама, адному … Чытаць далей →

Правакацыя (аўдыёверсія)

Неяк крамянай раніцай, калі зіма даволі ўчэпіста трымала ў зубах зямельку,  я порстка крочыў сабе па Гомелі на нараду ў няважна якую, але важную, дзяржаўную ўстанову. Збірацца на нарады начальнікі любяць з раніцы, ведама ж – адраіўся з раніцы і ўвесь дзень вольны. Спяшаюся, напрасткі праз Піянерскі сквер шыбую, даходжу да праспекта. Спыняюся ля пешаходнага … Чытаць далей →

Сіртакі на славянскіх тэрыторыях (+аўдыёверсія)

Мы заліваліся абсэнтам у брусэльскай кавярні “Кветка з пазалочанай паперы”. Чыталі вершы. Арцюр Рэмбо шалёна дэкламаваў “Парыжскую оргію”: …Пі — да бяспамяцтва! Калі ж узыйдзе палкі світанак, каб тут па-вар’яцку днець, Вы будзеце сядзець, ванітныя над чаркай, Бяздумна ў бель сляпучую глядзець?.. Затым была чарга знерваванага ўшчэнт Поля Верлена: …Совы, разняўшы цяжэзныя крылы, З прыцемкаў … Чытаць далей →