Левая рука (аўдыёверсія)

Я шаную сваю левую руку, бо ёсць за што. Не, я зусім не ляўшун, тут справа больш сур’ёзная, лёсавырашальная. Сваёй левай я абавязаны жыццём, і нават двойчы. Падлеткам, гарачым і бескампрамісным, я неабачліва адстойваў тое, што падавалася мне справядлівасцю, не выбіраючы, часам, сродкаў. Неяк чэрвеньскім надвячоркам у прыдняпроўскай вёсцы набрыняла, быццам летняя хмарка хуткім дажджом, … Чытаць далей →

Забойства парсюка (аўдыёверсія)

Гэтую няхітрую жыццёвіну распавёў мне нядаўна сусед па лесвічнай пляцоўцы, які штотыдня выязджае на “Масквічы” ў вёску да сваякоў. Я ж толькі запісаў на паперы ягоны аповед. Сцяпан Халява амаль усё жыццё адтаптаў у лесніках. Але ўрэшце надакучыла яму штодзённая адзінота і таму гадоў колькі назад Сцяпан, пакінуўшы занядбаны лясны хутар, перабраўся ў вёску, бліжэй … Чытаць далей →

Снайпер (аўдыёверсія)

Разам з маладой жонкай Валяй мы чакалі майго сябрука, радавога Алеся Бяляцкага, які атрымаў кароткачасовы адпачынак ды кіраваўся з далёкага Уралу ў Гомель. Рыхтавалася да сустрэчы і ягоная сяброўка, студэнтка гістфака Наталля. Тады, у 1985 годзе, скончылася нашае сямейнае бадзянне па кватэрах: прафкам Гомельскага ўніверсітэта выдзеліў нам з жонкай пакойчык у інтэрнаце кватэрнага тыпу, паколькі … Чытаць далей →

У кіпцюрах «асабіста» (аўдыёверсія)

Здарылася так, што ў войску я трэснуў прапаршчыка: не стрываў крыўды, калі той парэзаў новыя ваўняныя шкарпэткі, дасланыя мне маці. Пакаранне ў такім выпадку магло быць надзвычай суровым, аднак усё скончылася гаўптвахтай. Хаця лепей сказаць – не скончылася, а толькі пачалося. Перад тым, як адправіцца на “губу”, арыштант мусіць здаць усе кішэнныя рэчы. Здаў і … Чытаць далей →

Не чапайце соннай савы (аўдыёфайл)

У 1986 годзе я скончыў завочна Гомельскі кааператыўны тэхнікум, атрымаўшы, невядома з якіх памкненняў, дыплом таваразнаўцы. Уладкаваўся ў ціхім старадаўнім Чачэрску на працу ў райспажыўтаварыства. Некаторы час мне собіла жыць у цешчы, у вёсцы над Сожам, за колькі кіламетраў ад райцэнтра. Зразумела, што на звыклы лад жыцця накладвалі свой адбітак і вясковыя клопаты. Аднойчы  чэрвеньскім … Чытаць далей →