Дыбільныя вершыкі: Тартак

Як закарціць табе бяз меры
Мяне памацаць хоць за што —
Хутчэй вылузвайся за дзьверы,
Ды не забудзь пра паліто…

Не ў Божым храме і не ў краме:
Мяне ты схопіш за руку;
Шукай мяне на пілараме,
альбо інакш – на тартаку…

Там пахне лесам, дрэвам, стружкай,
Смуродам танных цыгарэт,
Там хлопцам робіць папялушка,
Шыкоўны казачны… абед.

Паўзуць бярвеньні грузна, цяжка
пад ненажэрныя нажы…
Як часам я паўзу, мілашка,
Калі ты побач і ляжыш…

Ні на Багамах, ні ў Парыжы…
Дарма ня трэба гэты рай!
Як засвярбіць – абуйся ў лыжы,
На тартаку мяне шукай.
2009.