28 сакавіка зайшоў на паэтычны вечар, які ладзілі хрысціянскія дэмакраты. Ён быў прымеркаваны да сусветнага Дня паэзіі.
Вядучая, Галіна Каржанеўская, згадала імя Марыі Баравік (Глыбокае) і Маргарыты Тарайкевіч і адзначыла, што эсэістыка Паўла Севярынца па стылю і духу вельмі падобная на паэзію.
Вершы чыталі Наталля Бордак, Алесь Спіцын, Зміцер Захарэвіч, Ніна Лістота. Нечакана запрасілі выступіць і мяне. Што было, тое і прачытаў. А нехта парупіўся і на відэа запісаў. Вось, чытаю “Цень”.