Гуляла навальніца
па вуліцах сталіцы,
царыцы-бліскавіцы
ганялі мінчукоў…
А мы, нібы вар’яты,
што праламілі краты,
пад ліўнем ладзім свята
таптання чарвякоў.
Пярун — наш меч дамоклаў,
мы аж да жыл прамоклі
хапаем ротам кроплі…
Нам хораша, ёў-ёў!
2015.