Дубянецкая & Сыс: «Тэхнічныя» загадкі

У 2010 годзе папрасілі нас напрыдумляць для беларускамоўнага садочка, які наведвала нашая дачка Станіслава, розных загадак, пра тэхніку, электрычнасць, вадаправоды і г.д. Вось і атрымалася крыху такога дабра… Можа раптам каму спратрэбіцца для дзетак, а можа нехта малюнкаў яшчэ да гэтага наробіць… Ці ў «Гарбузік» возьмуць…

Пад вакном у нашым доме
На сцяне вісіць гармонік,
Хоць гармонік і не грае –
А кватэру сагравае.

Быццам печка, ды не тая,
У якой агонь шугае:
І без дроваў хату грэе
А завецца…

Вунь празрысты пульхірок:
Там агністы чарвячок,
Ён удзень адпачывае,
А пад вечар – запалае!

Па сцяжынках я бягу,
Без сцяжынак – не магу.
Дзе мяне, сябры, няма
Там зусім няма святла.
Па ўсіх вёсках, гарадах
Хто бяжыць па правадах?
У нябачным нам абліччы,
Гэта – пані…

Лямпа, пральная машынка,
Тэлевізар, фен-сушылка,
Пыласос, лядоўня, прас:
“Гэта што?” – спытаю вас.

Зачыняю – не цячэ.
Адчыняю – як палье!
Рады ён заўжды служыць,
Нашу смагу наталіць.

На жалезнай клумбе
Блакітныя кветкі,
Дапамогуць маме
Гатаваць катлеткі.

Захаваю прахалоду,
Зберагу гарачыню –
Я і печку, і лядоўню
У вандроўцы замяню.

Я ў твой дом нясу вадзіцу:
Можна піць і можна мыцца,
Колькі хочаш. Круглы год,
Калі ёсць ….

А на столі, на вяроўцы
Зіхаціць малютка – сонца!

Дожджык гэты адмысловы:
Цэлы дзень ісці гатовы.
Ён і цёплы, і лагодны
І без хмарак ліцца згодны.

На дзвярах вісіць званок,
Выціскалка цісне сок,
Вырабляе лёд лядоўня,
Ліхтары гараць пад поўняй…
Весела бяжыць трамвай…
А чаму ўсё? Адгадай!

Булькачу і балбачу
Болей грэцца не хачу
Моўлю: “Шчоўк”, нібыта словы:
“Піце каву, вар гатовы!

 

2010.