Лютаўскай поўні сьвятло разлілося ў пакоі на Гая
Потам халодным сплыло па прасьцінах і целе…
Мора чароўнае сьніць і ляціць да яго мая Галя,
Поўня, а я? Мы ж абодва не ценяў, а мора хацелі…
Мудрых тамоў піраміды і слаўныя продкаў выявы
Хвалямі холаду, пырскамі ценяў і плынямі пылу
Білі, кулялі, цягнулі на чорнае дно…
толькі плаваць
Морам такім не стае мне ні ўмельства, ні сілы.
Галя, таплюся! Пазбаў мяне помсты раз’ятранай поўні,
Вось каб заснуць, хай прысняцца дняпроўскія рысі,
Новыя мовы прысняцца і вершы, і тысячы слоў мне,
Толькі вярніся… Толькі вярніся… Толькі вярніся….
2015