«Танцы з Бубнам»: «Medication» — мацней, гучней

Другі міні-альбом «Medication» праекта «Танцы з Бубнам» быў прэзентаваны напрыканцы 2012 года. Гэтым разам пад гарачую руку суворага электроншчыка Улада Бубна трапіла лірыка Сяргея Сыса, Змітра Вішнёва, Ярылы Пшанічнага ды Змітра Пляна.

Жанравая палітра працы атрымалася вельмі шырокай: ад задумлівага лірычнага эмбіэнту да правакацыйнага сацыяльнага хіп-хопа. Не засталіся без увагі і ўдзельнікі першай часткі праекту: Вольга Гапеева, Таццяна Беланогая ды Байсан, якія прадставілі новыя творы.

Акрамя пашыранага складу ўдзельнікаў і жанравай рознабаковасці рэліз цікавы і сваім візуальным складнікам. Ягонай двухбаковай відэа-візітоўкай сталі творы Таццяны Беланогай і Змітра Вішнёва.

soundcloud.com