Дзень роднай мовы-2025

Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Дата: 22 лютага. Час: 15:00. Уваход: бескаштоўны (вітаюцца данаты). Месца: Raugyklos, 25.

Што ў праграме?

Музычныя гурты і калектывы:

«Беларускі Цуд», «Гудаграй», «Гоман»«Світанак», «Пацеркі», «Валошкі»«Ойра».

Паэзія і культурніцкі актывізм: 

Сяржук Сыс, Ілля Міронаў, Ванда Марцінш, Аліна Нагорная, Анатоль Хіневіч.