Ты не поп, а – Герастрат,
Калі Мінск руйнуеш…
Асадзі хутчэй назад,
Павел, ці ня чуеш?
Можа змёрз ты, мо прамок,
Мо ў палацах мулка…
Хочаш шчэ адзін дамок
На сталічных вулках?
Дзюрку будзеш мець,– не сыр,
Бо не стаць славутым:
Не хадзі ў наш манастыр
Са сваім статутам.
Лепей у Карагандзе
Набудуй харомаў,
Там табе падкажуць дзе…
Павел, едзь дадому!
12 красавіка 2016.