…У Радамску заарэндавалі першы паверх катэджа. Мешкалі каля гарадскога кірмаша на вуліцы Мокрай.
Аднаго дня, пасля ўсялякіх камерцыйных гешэфтаў з чарговымі “карабейнікамі”, якія па выходных хвалямі накатвалі на смярдзючых Ікарусах са Związeku Radzieckego, убачыў Сашка дома. Ён зняможаны, курчыўся на канапе і стагнаў.
– Што з табой, кепска?
– Ды неяк мне пагана. Давай можа пройдземся крыху па вуліцы, бо адзін баюся зваліцца ў Радамку.
Выбраліся ў цэнтр мястэчка.
– Ведаеш, ненавіжу гэты “Раяль”… Дурна мне ад гэтай спірцяры, на ваніты прэ. Каб дзе знайсці звычайнага “чарніла”, ты ж па-польску крыху малоціш, дапамажы, а?
– Ну калі тут, у палякаў, такае дабро водзіцца, дык абавязкова знойдзем.
Але ж і доўга мы блукалі дварамі ды вулкамі горада, пакуль не заўважылі ледзьве прыкметны напаўпадвальны склепік.
– Witam! Czy jest jakieś tanie wino?
Пакорпаўшыся ўглыбі склепу пані працягнула цёмную фугасіну з гуллівай назвай “Rosa”. Чытаю: 16 цукру на 16 мацунку.
– Саш, ці гэта?
– О, яно! А колькі пані мае такего віна?
–Trochę tam…
Узялі на пробу 6 бутэлек.
– Шэры, прыкрый, – тут жа каля крамкі прастагнаў Сашок і ліха апалавініў фугас. Давялося і мне прычасціцца паспалітым пойлам. Яшчэ пару пустых бутэлек пакінулі ў парку Святаянскім, куды перабраліся падалей ад паліцэйскага ліха.
За тыя тры тыдні, што заставаліся да нашага ад’езду дахаты, склепік вызваліўся ад заляжалага “неліквіду”. На гэты раз Сашка быў уратаваны.
А праз які год на лецішчы пад Гомелем Сашку трэба былотэрмінова прагнаць бадун. Ён паклыпаў у бліжэйшую краму за чарнільцам. Крама па нейкай прычыне не працавала. Назад ледзьве прыпоўз, а на ганках летняга дамка яго напаткаласмерць ад інфаркту. Сашку толькі споўнілася 30 год…