Урачыстая імпрэза з нагоды выхаду юбілейнага, 10-га, літаратурна-мастацкага альманаху «Тэксты» адбудзецца 27 кастрычніка ў Палацы мастацтваў у Менску.
У мерапрыемстве возьмуць удзел многія лепшыя людзі нашага горада: Валянцін Акудовіч, Адам Глобус, Алесь Родзін, Зміцер Юркевіч, Сяргей Сыс, Альгерд Бахарэвіч, Ілля Сін, Зміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль, Георгій Барташ, Фёдар Чарняўскі, Адам Шостак, Алесь Жлутка, Вольга Гарбачова, Уладзімер Варанец, Ніна Дыдышка, Зміцер Гуд, Раман Яраш, Віктар Сямашка, Аляксей Палачанскі, Ягор Nebo і іншыя.
Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” – гэта прастора вольнай думкі. У кожным нумары акрамя айчыннай прозы і паэзіі прадстаўленыя перакладныя творы, друкуюцца тэарэтычныя матэрыялы і крытычныя артукулы. Тут ідуць сутыкненні ідэяў, наватарства і традыцыі, непрадузяты аналіз літаратурнага працэса і выкрыццё штучна створаных міфаў. Іронія, сарказм, эпатаж, інсінуацыя нязменна прысутнічаюць на старонках альманаха. “Тэксты” – гэта прыемнае чытво для інтэлектуалаў.
Падрабязнасці – тут.