Сяржук Сыс (Сяргей Анатольевіч Сыс) нарадзіўся 26.01.1962 г. у в. Пракісель Рэчыцкага р-на Гомельскай вобласьці. Затым бацькі-настаўнікі пераехалі на сталае жыхарства ў вёску Заспа. Там пайшоў у сярэднюю школу, пасля якой, у 1979 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт  Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся разам з Алесем Бяляцкім, Эдуардам Акуліным, Анатолем Сысам. Пасля 2 курсаў навучаньня пайшоў у войска. Пасьля службы ў СА працаваў у Гомелі грузчыкам, экспедытарам, таваразнаўцам. Скончыў Гомельскі кааператыўны тэхнікум у 1985 годзе.Sys_Siarhiej

Вучобу ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце пасьля аднаўленьня скончыў у 1992 годзе.

Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дабрагашчанскай сярэдняй школе на Жлобіншчыне. У 1986 годзе працаваў карэспандэнтам Жлобінскай раённай газеты “Камуніст”, з 1987 годзе на працы ў абласной газеце “Гомельская праўда”. З 2000 года  працаваў у камерцыйных структурах, выдавецкіх і рэкламных агенцыях і кампаніях.  Некалькі год з’яўляўся загадчыкам аддзела навінаў Гомельскага абласнога радыё. Зараз жыве і працуе ў Мінску.

Першы верш быў надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі” ў 1975 годзе. У цэнтральным друку дэбютаваў у 1986 годзе паэтычнай падборкай у часопісе “Маладосць”.  Быў сябрам  Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Паэт, перакладчык, публіцыст, журналіст. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў і анталогій, а таксама кніг паэзіі “За трапяткім матыльком каханьня” (2000 г.), “Стрэмка” (2011) і «Павук» (2014). Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008), пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009). Удзельнік IV міжнароднага фестываля «Поющие письмена» ў Цверы ў 2012 годзе.

Удзельнік і госць шматлікіх літаратурных фестываляў і аўтарскіх вечароў ва Ўкраіне: Луцк, Жытомір, Львоў, Чарнігаў, Херсон.

Творы перакладаліся на ангельскую, гішпанскую, польскую, расійскую, украінскую, фінскую, літоўскую, вугорскую, румынскую і сербскую мовы. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з кастрычніка 2010 года, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Жыве ў Менску.

Па прычыне крымінальнага пераследу ў Беларусі з-за праваабарончай дзейнасці быў вымушаны шукаць палітычнага прытулку ва Украіне. Пасля ўварвання расійскіх агрэсараў з’ехаў да Нямеччыне. Зараз у Літве.